Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Славаччыне паліцыя затрымала падазраваных у гучным забойстве журналіста


Антыўрадавы пратэст у Браціславе ў сувязі з забойствам журналіста Яна Куцьяка, сакавік 2018
Антыўрадавы пратэст у Браціславе ў сувязі з забойствам журналіста Яна Куцьяка, сакавік 2018

Славацкая паліцыя раніцай 27 верасьня затрымала падазраваных у забойстве журналіста Яна Куцьяка і ягонай дзяўчыны. Гэтую інфармацыю пацьвердзіў юрыст, які працуе зь сям’ёй загінулага.

Аднак колькі чалавек было затрымана і хто яны — дагэтуль невядома. Паліцыя толькі паведаміла, што правяла некалькі ператрусаў на поўдні краіны.

Паводле інфармацыі выданьня Aktualne.sk, адзін з затрыманых раней працаваў паліцыянтам у горадзе Комарна. Гэтую інфармацыю паліцыя пакуль не пацьвердзіла.

Забойства журналіста было адным з самых гучных злачынстваў, учыненых у Славаччыне за апошнія гады. Целы 27-гадовага Яна Куцьяка і яго сяброўкі паліцыя выявіла ўвечары 25 лютага 2018 у іх доме, 65 кілямэтраў на ўсход ад сталіцы Славаччыны Браціславы.

Куцьяк супрацоўнічаў з міжнародным Цэнтрам па дасьледаваньні карупцыі і арганізаванай злачыннасьці і вывучаў магчымыя сувязі славацкіх палітыкаў з італьянскай мафіёзнай групоўкай. Аб’ектамі яго расьсьледаваньня былі прэм’ер-міністар Робэрт Фіца і яго бізнэсовы партнэр Антоніё Вада — выхадзец з Італіі і ўладальнік сеткі сельскагаспадарчых фірмаў на ўсходзе Славаччыны.

Забойства журналіста прывяло да адстаўкі прэм’ер-міністра Фіца, кіраўніка МУС Славаччыны і некалькіх іншых чыноўнікаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG