Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Баўгарыі затрыманы грамадзянін Румыніі па справе аб забойстве журналісткі


Вікторыя Марынава
Вікторыя Марынава

Баўгарская паліцыя затрымала на 24 гадзіны грамадзяніна Румыніі па справе аб забойстве журналісткі Вікторыі Марынавай, паведаміў агенцтву Reuters крыніца ва ўрадзе краіны.

Паліцыянты паведамілі, што затрыманы не знаходзіцца ў статусе падазраванага: яго алібі правяраецца.

У прэс-службе Міністэрства ўнутраных спраў адмовіліся пацьвердзіць або абвергнуць гэтую інфармацыю, патлумачыўшы, што прадстаўнікі ведамства сёньня выступяць з заявай па гэтай справе.

Пра забойства дырэктаркі і вядучай каналу «ТВН» 30-гадовай Вікторыі Марынавай стала вядома 7 кастрычніка. Яе цела разам з рэчамі і аўтамабілем было выяўленае на поўначы Баўгарыі ў яе родным горадзе Русе. Апошняй тэмай, над якой яна працавала, быў скандал вакол крадзяжу сродкаў фондаў Эўразьвязу. Рэгіянальны канал «ТВН», дзе працавала памерлая, быў адзіным з баўгарскіх тэлеканалаў, які асьвятляў гэтае меркаванае злачынства.

Гэта ўжо трэцяе за год забойства журналіста-дасьледчыка ў ЭЗ. У кастрычніку летась на Мальце была забітая журналістка Дафнэ Каруана Галісія. У лютым сёлета ў Славаччыне забілі журналіста Яна Куцьяка з партнэркай.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG