Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўразьвяз заклікаў Баўгарыю як мага хутчэй знайсьці забойцаў журналісткі


Баўгарская журналістка Вікторыя Марынава, забітая ў Русе.
Баўгарская журналістка Вікторыя Марынава, забітая ў Русе.

Эўракамісія ў панядзелак заклікала Баўгарыю як мага хутчэй правесьці дбайнае расьсьледаваньне забойства журналісткі Вікторыі Марынавай і прыцягнуць вінаватых да адказнасьці.

Пра гэта выканаўчы орган Эўразьвязу заявіў у сваім твітэры, дадаўшы, што «ня можа быць дэмакратыі без свабоднай прэсы».

Баўгарыя займае 111-е месца ў сусьветным рэйтынгу свабоды прэсы, складзеным арганізацыяй «Рэпарцёры бязь межаў». Гэта самая нізкая пазыцыя сярод усіх краін-удзельніц ЭЗ, паведамляе Reuters. У сьпіс уваходзяць 180 краін.

Пра забойства на поўначы Баўгарыі дырэктара і вядучай канала TVN 30-гадовай Вікторыі Марынавай стала вядома напярэдадні. Апошняя тэма, над якой яна працавала, быў скандал вакол крадзяжу сродкаў фондаў Эўрапейскага Зьвязу. Рэгіянальны канал TVN, дзе працавала забітая, быў адзіным з баўгарскіх тэлеканалаў, які асьвятляў гэтае меркаванае злачынства.

Гэта ўжо трэцяе за год забойства журналіста-дасьледчыка ў ЭЗ. У кастрычніку летась на Мальце была забітая журналістка Дафнэ Каруана Галісія. У лютым сёлета ў Славаччыне быў забіты журналіст Ян Куцьяк зь нявестай.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG