Захад рыхтуецца да пасьляасадаўскай Сырыі

Паводле справаздачы, падрыхтаванай блізкім да міністэрства абароны Вялікабрытаніі дасьледчым інстытутам RUSI (Royal United Services Institute), для таго, каб забяспечыць рэгіянальную бяспеку, неабходна накіраваць у Сырыю сотні тысяч салдат.
На думку аўтараў справаздачы, толькі для прадухіленьня таго, каб сырыйскі арсэнал зброі масавага зьнішчэньня трапіў у рукі тэрарыстычных арганізацый, і яго вывазу ў бясьпечнае месца давядзецца задзейнічаць 75.000 вайскоўцаў. Для паўнавартаснай інтэрвэнцыі, якая не дазволіць ператварыць Сырыю ў базу тэрору і пагрозу для ўсяго рэгіёну, спатрэбіцца 300.000 салдат.

«У заходніх урадаў, якія прыклалі шмат намаганьняў для зьвяржэньня Асада, ёсьць усе падставы для страху. У адрозьненьне ад іншых арабскіх краін, якія перажылі рэвалюцыю, Сырыя выбухне, і наступствы гэтага выбуху могуць стаць катастрафічнымі для ўсяго Блізкага Ўсходу», — сьцвярджаецца ў справаздачы.

Тым часам Турцыя 25 ліпеня зачыняе мяжу з Сырыяй. Пра гэта паведамляе турэцкая тэлекампанія NTV. Як заявілі ў турэцкім міністэрстве мытні і гандлю, усе памежныя пункты спыняць працу да канца дня. NTV тлумачыць дзеяньні ўладаў імкненьнем біць эканамічны ціск на ў Сірыю.