Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ААН: у Сырыі ідзе паўнамаштабная вайна


Сырыя знаходзіцца ў стане паўнамаштабнай грамадзянскай вайны, – заявіў у аўторак намесьнік генэральнага сакратара ААН у міратворчых апэрацыях Эрве Ладсу.

Паводле яго, многія рэгіёны краіны не кантралююцца ўрадам, там ідуць актыўныя баявыя дзеяньні.

Назіральнікі ААН падпалі ў аўторак пад напад каля горада Хафа на поўначы Сырыі. Паведамляецца, што па іх было зроблена некалькі стрэлаў, хто страляў – пакуль невядома. Сілы, верныя прэзыдэнту Башару Асаду, ужо тыдзень абстрэльваюць Хафу – адзін з апорных пунктаў узброенай апазыцыі.

Дзяржсакратар ЗША Гілары Клінтан у аўторак заявіла, што Расея пастаўляе сырыйскаму рэжыму баявыя верталёты, што спрыяе эскаляцыі канфлікту.

Сырыйская праваабарончая група паведаміла, што ў аўторак у розных раёнах краіны загінулі 12 вайскоўцаў і 24 мірныя жыхары. Гэтыя зьвесткі не пацьверджаныя зь іншых крыніц.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG