Ёсьць не пацьверджаныя пакуль зьвесткі, што «Ружа пустыні», як некалі сырыйцы называлі Асму за прыгажосьць і адукаванасьць, разам зь дзецьмі хаваецца ў Маскве. На карысьць такога выбару сьведчыць тое, што жонцы сырыйскага дыктатара, як і яму самому, забаронены ўезд у Эўразьвяз — рэжым абвінавачваецца ў сьмерці тысяч мірных грамадзянаў, і прытуляць забойцаў на Захадзе ніхто ня будзе.
Як пішуць незалежныя расейскія мэдыі, Крэмль здаўна мае рэпутацыю «схованкі ўсясьветных ізгояў». Раней расейскія ўлады далі палітычны прытулак жонцы, сыну і брату зрынутага югаслаўскага прэзыдэнта Слабадана Мілошавіча, якія дагэтуль жывуць у падмаскоўнай Барвісе. Некаторы час у Расеі хаваўся былы лідэр ГДР Эрык Хонэкер з жонкай. У ХХІ стагодзьдзі тут знайшлі прытулак былы кіраўнік Аджарыі Аслан Абашыдзэ і экс-прэзыдэнт Кіргізіі Аскар Акаеў зь сям’ёй.
Пра асаблівае стаўленьне да кіраўніцтва Сырыі сьведчыць і ўпартае нежаданьне Крамля падтрымліваць любыя санкцыі супраць афіцыйнага Дамаску.
У сваю чаргу, расейскія экспэрты па Блізкім Усходзе лічаць малаверагодным варыянт прытулку для сям’і Башара Асада ў Беларусі. На думку аналітыкаў, Аляксандар Лукашэнка, нягледзячы на цёплыя адносіны з сырыйскім прэзыдэнтам, ня пойдзе на канфрантацыю з больш важнымі блізкаўсходнімі саюзьнікамі — напрыклад, Катарам, адкуль у Беларусь цякуць рэальныя інвэстыцыі.
Тым ня меней, на думку публіцысткі Сьвятланы Калінкінай, пра нейкую прадуманую геапалітычную стратэгію ў Лукашэнкі гаварыць не выпадае, таму зьяўленьне новых міжнародных ізгояў у Беларусі цалкам магчымае:
«Я лічу, што такая верагоднасьць ёсьць, бо беларускія ўлады асаблівых нейкіх прынцыпаў не прытрымліваюцца. Мы можам адначасова сябраваць з Ізраілем і Іранам, Сырыяй і Катарам. На мой погляд, усё будзе залежаць ад Масквы. Калі Масква папросіць Лукашэнку прыняць Асада і яго сям’ю, то Аляксандар Рыгоравіч гэта з радасьцю зробіць. Бо, на самой справе, тое, што мы прымаем Курманбека Бакіева, ці сям’ю Мілошавіча ў свой час, — гэта падвышае ягонае значэньне для міжнароднай палітыкі. На нейкія маральныя аспэкты беларускія ўлады не паглядзяць, і калі будзе такая патрэба, то яны прымуць і Асада, і Ахмадзінэджада, і Чавэса, і ўсіх астатніх, бо — яшчэ раз кажу: нейкіх маральных, палітычных прынцыпаў у гэтым сэнсе няма. Але ёсьць разьлік і грашовы, і эканамічны — гэтыя людзі ня бедныя, яны ўсе прыяжджаюць з грашыма, з сувязямі. Спрабуюць тут, у Менску, неяк вырашаць лёсы сваіх краінаў. Таму ў пэўным сэнсе Менску гэта нават будзе выгадна. Бо калі на такі крок пойдзе Расея, то будзе вельмі вялікі рэзананс і, магчыма, дастаткова сур’ёзныя палітычныя наступствы для Крамля. А Менск ня грае такой вялікай ролі, каб з-за таго, што прынялі Асада ці Бакіева, з намі разарвалі адносіны, напрыклад, Катар, Ярданія і г.д. Таму Лукашэнка цалкам можа пайсьці на такі крок».
У Беларусі ўжо больш за два гады хаваецца зрынуты прэзыдэнт Кіргізстану Курманбек Бакіеў, абвінавачаны кіргіскім правасудзьдзем у сілавым здушэньні пратэстаў і шматлікіх чалавечых ахвярах. Бакіеў і ягоная сям’я атрымалі сховішча паводле асабістага распараджэньня Лукашэнкі.