Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сырыя: 60 загінулых у суботу


Сырыйскі паўстанец на фоне зьнішчанага ўрадавага танку, Алепа, 2 ліпеня 2012
Сырыйскі паўстанец на фоне зьнішчанага ўрадавага танку, Алепа, 2 ліпеня 2012

Паводле актывістаў, сярож загінулых – 31 мірны жыхар, 19 вайскоўцаў і 10 паўстанцаў.

Урадавыя войскі падвергнулі артылерыйскаму абстрэлу некалькі населеных пунктаў у правінцыі Алепа.

Адначасова лібанская паліцыя паведаміла аб гібелі дзьвюх дзяўчынак у выніку ракетнага абстрэлу поўначы краіны, учыненага з тэрыторыі суседняй Сірыі.

Сірыйскія ўлады пацьвярджаюць, што на мяжы з Лібанам ішлі баі, і заяўляюць, што ім удалося прадухіліць пранікненьне на тэрыторыю краіны "тэрарыстычных груп" зь Лібану.

У пятніцу ўдзельнікі сустрэчы міжнароднай "Групы сяброў Сырыі", якая прайшла ў Парыжы, заклікалі зрабіць больш жорсткім санкцыі супраць Дамаску і выказаліся за сыход Башара Асада з пасады прэзыдэнта Сырыі.

Расея і Кітай у сустрэчы ня ўдзельнічалі.

У сераду Рада Бясьпекі ААН , як чакаецца, абмяркуе дзейнасьць у Сырыі місіі назіральнікаў ААН.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG