Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Сырыі працягваюцца баі, уначы разьбілі статую Асада


Урадавыя танкі на вуліцах Дамаску 20 ліпеня
Урадавыя танкі на вуліцах Дамаску 20 ліпеня

Сырыйскія ўрадавыя войскі з выкарыстаньнем цяжкай артылерыі і верталётаў атакавалі раён Барзех у Дамаску і прылеглыя да яго раёны. Паводле апазыцыі, урадавыя войскі здолелі зноў ўзяць пад кантроль іншы раён сырыйскай сталіцы, Мезэ.

Таксама паведамляецца пра баі ў найбуйнейшым горадзе Сырыі, Алепа (Халеб) і вакол яго. Паўстанцы спрабуюць захапіць горад.

Уначы прыхільнікі апазыцыі разьбілі статую бацькі цяперашняга прэзыдэнта Башара Асада ў цэнтры Алепа. Відэа з гэтым інцыдэнтам было выкладзенае ў інтэрнэт.

Паводле базаванай у Брытаніі арганізацыі Syrian Observatory for Human Rights, колькасьць ахвяраў ад часу пачатку паўстаньня ў Сырыі ў сакавіку 2011 году перасягнула 19,000 чалавек.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG