Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Наймацнейшыя краіны сьвету пасварыліся ў справе Сырыі


Віталь Чуркін галасуе супраць рэзалюцыі ААН
Віталь Чуркін галасуе супраць рэзалюцыі ААН

Між наймацнейшымі краінамі сьвету разгарэўся дыпляматычны канфлікт — пасьля таго, як учора Расея і Кітай заблякавалі праект рэзалюцыі --> http://www.svaboda.org/content/article/24650556.html Рады Бясьпекі ААН пра новыя санкцыі супраць Сырыі.

Краіны Захаду рэзка раскрытыкавалі пазыцыю Масквы і Пэкіну, заявіўшы, што гэтыя краіны фактычна санкцыянуюць рэпрэсіі сырыйскіх уладаў. Белы дом не выключыў, што ЗША будуць дзейнічаць у абыход Рады Бясьпекі, каб узмацніць ціск на сырыйскі рэжым.

Прадстаўнік Расеі пры ААН Віталь Чуркін заявіў, што Масква не магла ўхваліць дакумэнт, які прадугледжвае прымусовыя захады супраць Сырыі. У заяве кітайскага агенцтва Сіньхуа краіны Захаду абвінавачваюцца ў «нягнуткасьці» пры абмеркаваньні праекту рэзалюцыі.

У самой Сырыі паўстанцы са «Свабоднай сырыйскай арміі» заявілі ўчора аб тым, што ўзялі пад кантроль памежныя пасты на межах зь Іракам і Турцыяй. Баі ў Дамаску і іншых рэгіёнах краіны працягваюцца.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG