Выступаючы ў амэрыканскім штаце Невада перад вэтэранамі замежных войнаў, прэзыдэнт ЗША Барак Абама выказаў папярэджаньне сырыйскаму прэзыдэнту Башару Асаду не рабіць «трагічнай памылкі». Абама заявіў, што Асад і яго рэжым у выпадку выкарыстаньня хімічнай зброі будуць несьці адказнасьць перад міжнароднай супольнасьцю і ЗША.
Сырыйскія ўлады заявілі ў панядзелак, што гатовыя ўжыць хімічную зброю толькі ў выпадку зьнешняй агрэсіі, але ні ў якім разе ня супраць сваіх суграмадзян. Дамаск ніколі афіцыйна не пацьвердзіў, што мае хімічную зброю, аднак перабежчыкі з урадавага боку спасылаюцца на непацьверджаныя паведамленьні пра тое, што рэжым раней ужываў хімічную зброю ў сваім змаганьні з апанэнтамі. Між тым сырыйскія паўстанцы заяўляюць, што частка запасаў хімічнай зброі пачала перавозіцца ў аэрапорты ў прымежных раёнах Cырыі. Паводле паўстанцаў, гэта робіцца для таго, каб аказаць ціск як на мясцовых жыхароў, так і на міжнародную супольнасьць. Генэральны сакратар ААН Пан Гі Мун назваў пагрозы з боку Дамаску вартымі асуджэньня і заклікаў міжнародную супольнасьць захоўваць пільнасьць.