Узровень захворваемасьці грыпам і ВРВІ ў Беларусі вышэй на 40%, чым у мінулым годзе. Ад раніцы ў менскіх аптэках зноў чэргі. Міністэрства здароўя абвяргае інфармацыю пра павелічэньне сьмяротнасьці ад ВРВІ.
Віцебскія школы ад заўтра зачыняюць на карантын
Супрацоўнікі цэнтру гігіены і эпідэміялёгіі падаюць журналістам супярэчлівыя зьвесткі пра грып, а гараджане скупаюць лекі “пра запас”.
“Эпідэмія ставіць пад пытаньне перамогу Лукашэнкі на выбарах”
Як можна ахарактарызаваць рэакцыю беларускага грамадзтва на зьяўленьне “сьвінога грыпу” ў Беларусі? Ці можна сьцьвярджаць, што ўлады імкнуліся схаваць праўду пра пашырэньне гэтага захворваньня? Ці гатовыя да эпідэміі грыпу мэдычныя ўстановы і аптэкі?
На гэтыя пытаньні ў перадачы “Экспэртыза Свабоды” адказваюць карэспандэнтка газэты «“Комсомольская правда” в Белоруссии» Вольга Анціповіч і палітоляг, кандыдат філязофскіх навук Уладзімер Падгол.
У аўторак у сталічныя аптэкі паступіла 7 тысяч пакункаў арпэтолу
Сёньня ў аптэчную сетку Менску завезьлі 7 тысяч пачак супрацьвіруснага сродку беларускай вытворчасьці “Арпэтол” і 90 тысяч масак, паведаміў 3 лістапада міністар аховы здароўя Васіль Жарко.
Міністэрства інфармацыі будзе спыняць спробы дэзінфармацыі
заявіла першая намесьніца міністра інфармацыі Лілія Ананіч.
Алесь Ліпай у адказ намесьніцы міністра: “Рэпрэсіяў не баімся”
У Менску абмежавана правядзеньне плянавых апэрацый
“Гэта часовы захад, і гаворка ідзе пра тое, што некаторыя плянавыя апэрацыі, кшталту па выдаленьні катаракты вока, будуць праведзеныя на тыдзень-два пазьней”. Усе тэрміновыя апэрацыі праводзяцца, падкрэсьлілі чыноўнікі.
Апазыцыя патрабуе адстаўкі міністра аховы здароўя
АГП патрабуе ад ураду вызваліць ад пасады міністра аховы здароўя: “на парадку дня стаіць пытаньне аб пэрсанальнай адказнасьці кіраўнікоў міністэрства”.
На дапамогу ў шпіталі кідаюць студэнтаў-мэдыкаў
Чыноўнікі Міністэрства аховы здароўя кажуць, што ажыятаж вакол сьвінога грыпу ствараюць журналісты. Тымчасам студэнтаў-мэдыкаў здымаюць з заняткаў і накіроўваюць на дапамогу ўчастковым і ў шпіталі.
Крызісу няма. Эпідэміі няма. І лекаў – таксама няма...
Чыноўнікі Міністэрства аховы здароўя працягваюць сьцьвярджаць, што лекавыя ўстановы краіны забясьпечаныя ўсімі неабходнымі прэпаратамі для прафіляктыкі і лячэньня грыпу. Аднак у менскіх аптэках некалькі дзён запар працягваецца ажыятажны попыт на лекі, якіх не хапае або і зусім няма.
Зь Берасьця ў Менск забралі аналізы ахвяры грыпу А(H1N1)
Галоўны санітарны ўрач Берасьцейшчыны Алег Арнаўтаў: “У Беларусі ёсьць лябараторыі розных узроўняў й розных магчымасьцяў. Папярэднія дасьледаваньні, якія праведзеныя ў нашым цэнтры, не выключаюць, што гэта можа быць вірус А((H1N1).
Гэтыя матэрыялы ў нас забралі, яны адвезеныя ў нацыянальны цэнтар грыпу, які праводзіць канчатковыя дасьледаваньні і дае заключэньне. Таму заяўляць пра тое “што спраўджаны лябараторны выпадак сёньня няма аніякіх падставаў”.
Арпітол паступіць у аптэкі толькі 9 лістапада
Генэральны дырэктар “Белфармацыі” Ігар Кавальчук: “У зьвязку з такім складаным становішчам мы ня сталі рабіць санітарныя дні, ня сталі рабіць выходных — цяпер аптэкі будуць працаваць і ў суботу, і ў нядзелю. Таксама мы не праводзім плянавых інвэнтарызацый, якія трэба рабіць у лістападзе-сьнежні, мы іх перанесьлі, пакуль не нармалізуецца сытуацыя. Аптэкі і аптэчны склад працуюць ва ўзмоцненым рэжыме, робім усё, што можам”.
Аптэкі: Запас на ўвесь час эпідэміі, сыйшоў за тры дні
Апошнімі днямі ў аптэкі на Гарадзеншчыне народ паваліў валам — людзі скупляюць супрацьвірусныя лекі.
Чыноўнікі ад мэдыцыны даводзяць, што парог захворвальнасьці на грып у рэгіёне не перавышаны. Таму працуюць школы, іншыя навучальныя ўстановы, не забаронена праводзіць масавыя мерапрыемствы. Аднак супрацьгрыпозныя лекі ў аптэках раскупілі.
У вёсцы, дзе працавала памерлая настаўніца, ФАП даўно зачынены
У вёсцы Толкава, дзе настаўнічала памерлая ад сьвінога грыпу жанчына, даўно зачынены фэльчарска-акушэрскі пункт і няма да каго зьвярнуцца па першасную мэдычную дапамогу. Дачку памерлай настаўніцы выпісалі з Драгічынскага шпіталю.
Журналістаў не пускаюць у шпіталі і вінавацяць, што яны сеюць паніку
У менскія шпіталі не пускаюць журналістаў – нават тых, якія працуюць у дзяржаўных медыях. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, з мэдработнікаў узялі падпіску аб неразгалошваньні інфармацыі, якая тычыцца захворваньняў на грып.
Першая афіцыйна пацьверджаная сьмерць ад сьвінога грыпу ў Беларусі
У 37-гадовай жыхаркі Драгчына, якая памерла ад пнэўманіі, вярнуўшыся з Украіны, пацьвердзіўся вірус сьвінога грыпу. У вёсцы, дзе жыла нябожчыца, не было да каго зьвярнуцца па мэдычную дапамогу.
Пра гэта паведаміў галоўны дзяржаўны санітарны лекар Драгічынскага раёну Міхал Стахейка.
Настаўніца Толкаўскай базавай школы раптоўна памерла некалькі дзён таму.
Сьвіны грып прывезьлі ў прабірцы
Расійская вакцына ад сьвінога грыпу можа паступіць у Беларусь напрыканцы лістапада — на пачатку сьнежня бягучага году, паведамілі Інтэрфаксу ў Рэспубліканскім навукова-практычным цэнтры эпідэміялёгіі і мікрабіялёгіі.
“Сама Беларусь вакцыну ад сьвінога грыпу не прадукуе. У адпаведнасьці з раней дасягнутымі дамоўленасьцямі пастаўшчыком вакцыны ў краіну будзе Расея”, — растлумачылі адмыслоўцы.
Летам гэтага году Беларусь атрымала зь Вялікабрытаніі ўзор штаму сьвінога грыпу. Дыягностыка грыпу A/H1N1 у Беларусі цяпер праводзіцца не ўва ўсіх хворых, а толькі ў самых цяжкіх і ў дзяцей.
Сымптомы грыпу A/H1N1 не адрозьніваюцца ад сымптомаў сэзоннага грыпу. Аднак так званыя маладыя вірусы — у тым ліку вірус сьвінога грыпу — маюць павышаную агрэсіўнасьць.
Мінздраў Беларусі: 59 выпадкаў сьвінога грыпу
У Міністэрстве аховы здароўя паведамілі, што ў Беларусі зарэгістравана 59 лябараторна пацьверджаных выпадкаў захворваньня, выкліканага вірусам грыпу A/H1N1. Пераважна ён выяўлены ў іншаземцаў.
Мэдыкі заклікаюць жыхароў Менску не панікаваць наконт сьвінога грыпу, бо бальшыня насельніцтва не адчуе, як сутыкнецца зь вірусам высокапатагеннага грыпу A/H1N1. Пра гэта заявіла Інтэрфаксу загадчыца эпідэміялягічнага аддзелу Менскага гарадзкога цэнтру гігіены і эпідэміялёгіі Алена Фісенка. Сьвіны грып можа мець цяжкія формы, але можа праходзіць і зусім бессымптомна. Людзі, якія не заўважылі, што ў іх быў грып, займелі імунітэт.
У краіне праводзіцца маніторынг стану здароўя пасажыраў, якія прыбываюць самалётамі з краін, дзе справы з грыпам стаяць кепска. 3 26 кастрычніка па 1 лістапада дагледжаны 161 рэйс. Правераны 8 373 пасажыры, 801 сябра экіпажу з ЗША, Кітаю, Канады, Казахстану, Эстоніі, ААЭ, Кіпру, Францыі, Аўстрыі. Нямеччыны, Турцыі, Расеі, Польшчы, Ізраілю, Чэхіі, Латвіі, Нідэрляндаў, Украіны й іншых краін.
Міністэрства аховы здароўя абвяргае інфармацыю пра павелічэньне сьмяротнасьці ад ВРВІ
Паказчык сьмяротнасьці ад зьмяшаных вірусных інфэкцый у Беларусі не перавышае ўзроўню мінулага году.
Пра гэта паведаміла на прэс-канфэрэнцыі ў Менску намесьнік начальніка ўпраўленьня арганізацыі мэдычнай дапамогі Міністэрства аховы здароўя Беларусі Людміла Жылевіч, перадае Інтэрфакс.
Пры гэтым яна адмовілася назваць хоць якія лічбы. Яна сказала толькі, што ў гэтым сэзоне “пачала ўжо зьмяншацца колькасьць хворых на ВРВІ, якая патрабуе інтэнсіўнай тэрапіі”.
Колькасьць хворых вырасла на 40%
Узровень захворваемасьці грыпам і ВРВІ ў Беларусі вышэй на 40%, чым у мінулым годзе. За апошні месяц у Беларусі па кантрольных гарадах зарэгістравана больш за 350 тысяч выпадкаў вострых рэсьпіраторных вірусных інфэкцый і грыпу, паведамляе Інтэрфакс са спасылкай на Міністэрства аховы здароўя.
Цягам апошняга тыдня рост захворваемасьці склаў каля 10%. У структуры хворых найбольш насельніцтва да 18 гадоў - 55%.
У зьвязку з ростам захворваемасьці працягнутыя канікулы ў школах Менску, Берасьця, Берасьцейскай вобласьці, Маладэчна, Магілёва, Дзяржынска, Фаніпалі, Барысава, Бабруйска.
Сёньня ад раніцы ў менскіх аптэках зноў чэргі
Менчукі стараюцца набыць мэдычныя прэпараты супраць грыпу і маскі.
Найбольшым попытам карыстаюцца танныя мэдычныя прэпараты супраць грыпу і ВРВІ. Пра гэта паведамілі Інтэрфаксу ў аптэчнай сетцы Менску.
Ужо чацьвёрты дзень назіраецца высокі абарот танных полівітамінаў і аксалінавай мазі. Ёсьць даручэньне кіраўніцтва аб тым, каб мэдпрэпараты не захоўваліся на складах. Аднак задаволіць попыт пакуль не атрымліваецца.
Паводле прадстаўніка прадпрыемства "Белфармацыя", "мэдпрэпараты адгружаюць у аптэкі апошнімі днямі рэгулярна. Завозяць адразу “з колаў”. Мы імкнемся задаволіць попыт, але ён пакуль не памяншаецца".
Сьвіны грып у Беларусі
Сьвіны грып у Беларусі
- Хроніка змаганьня з грыпам. 2 лістапада
- Хворыя паміраюць. Лекары маўчаць
- Большасьць беларусаў пазнаёміцца са сьвіным грыпам
- Большасьць хворых на грып — дзеці
- У калегаў памерлай настаўніцы ўзялі аналізы
- Грып гоніць людзей у шпіталі
- Сьвіны грып: лекаў у аптэках не хапае
- Лукашэнка сьвінога грыпу не баіцца
- Маскі вас ня выратуюць