Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Апазыцыя патрабуе адстаўкі міністра аховы здароўя


Палітрада Аб’яднанай грамадзянскай партыі выступіла з заявай з нагоды эпідэміі сьвінога грыпу Беларусі.

АГП патрабуе ад ураду вызваліць ад пасады міністра аховы здароўя: “на парадку дня стаіць пытаньне аб пэрсанальнай адказнасьці кіраўнікоў міністэрства”. Ураду прапаноўваецца “тэрмінова зьвярнуцца па дапамогу ў Эўрапейскі Зьвяз для атрыманьня вакцыны і правядзеньня кропкавай вакцынацыі насельніцтва. Палітрада АГП таксама настойвае на прадастаўленьні праўдзівай інфармацыі аб эпідэміялягічнай сытуацыі ў краіне, паведамляе прэсавая служба АГП.



Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG