Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Большасьць хворых на грып — дзеці


Паводле Сусьветнай арганізацыі аховы здароўя, агульны лік пацьверджаных выпадкаў сьвінога грыпу ў сьвеце складае 441.661 чалавек, зь іх ужо памерла 5.712 асоб.

У Беларусі грыпам A(H1N1) інфіцыравана 59 чалавек.

Першыя ахвяры сьвінога грыпу зьявіліся ў Расеі, Чэхіі, Фінляндыі, Малдове. У Расеі зафіксавана 1349 выпадкаў грыпу A(H1N1). У Беларусі, паводле афіцыйных зьвестак, такіх выпадкаў зарэгістравана 59. Пра сьмяротныя выпадкі ад сьвінога грыпу ў Беларусі не паведамляецца.

Разам з тым у Беларусі пачасьціліся выпадкі звычайнага грыпу і вострых рэсьпіраторных інфэкцыйных захворваньняў. Паводле Міністэрства аховы здароўя, з 5-га кастрычніка такіх выпадкаў у краіне зафіксавана 322.494, што на 41 працэнт болей, чым за такі ж пэрыяд летась. Паказчык захворваемасьці склаў 1343,94 выпадка на 100 тысяч чалавек. Найбольш хварэюць дзеці — асобы да 18 гадоў складаюць каля 55 працэнтаў ад агульнага ліку хворых на грып і вострыя рэсьпіраторныя інфэкцыйныя захворваньні.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG