Справу завялі за нібыта грубае парушэньне грамадзкага парадку падчас акцыі пратэсту прадпрымальнікаў 10 студзеня.
23 красавіка, суд пакараў штрафамі і абмежаваньнем волі 9 чалавек.
Андрэя Кіма абвінавацілі яшчэ і ў пагрозах міліцыянту падчас дэманстрацыі 21 студзеня і пакаралі пазбаўленьнем волі на паўтара году.
Працяг “справы 14-ці”
“Справа 14-ці”: наперадзе — новыя суды
У справе 14-ці — дзесяць асуджаных
Пракурор папрасіў для абвінавачаных ад 2 да 2,5 год
“Нашу моладзь такімі прысудамі не зламаць”
“Працэс 14-ці”. Уражаньні трэцяга дня
“Працэс 14-ці”. Дзень трэці: Фотарэпартаж
У суд прапусьцілі ня ўсіх
“Заўсёды будзем падтрымліваць людзей, якія змагаюцца за незалежнасьць”
Працэс 14-ці: вынікі другога дня
А.Бондар: “Прысуд будзе, каб запалохаць моладзь”
М.Пашкевіч: “Проста так нас не апраўдаюць
З. Дашкевіч: “Перамены ўжо насьпелі, і судовы працэс — таму сьведчаньне”
"Працэс 14-ці". Што ўразіла
Першы дзень суду: міліцыянты сьведчылі супярэчліва
"Працэс 14-ці": вынікі першага дня
10 студзеня ў акцыі прадпрымальнікаў у цэнтры Менску супраць прэзыдэнцкага ўказу №760 10 студзеня бралі ўдзел каля трох тысяч чалавек. Некалькі дзясяткаў былі затрыманыя і зьбітыя. Супраць 14-ці выстаўлены крымінальныя абвінавачаньні ва ўдзеле ў масавых беспарадках. Андрэй Кім атрымаў паўтара году турмы. Уладзімеру Сяргееву і Антону Койпішу прысуджаны штрафы памерам 3,5 мільёны рублёў, дзевяць чалавек атрымалі па 2 гады абмежаваньня волі без накіраваньня ў спэцкамэндатуры. Гэта Міхаіл Пашкевіч, Аляксей Бондар, Арцём Дубскі, Алесь Стральцоў, Алесь Чарнышоў, Міхаіл Крываў, Тацяна Цішкевіч, Павел Вінаградаў, Міхаіл Субач. Максім Дашук атрымаў паўтара года абмежаваньня волі таксама без накіраваньня ў калёнію-пасяленьне. Нагадаю таксама, што яшчэ 15 красавіка Парлямэнцкая асамблея Рады Эўропы ўхваліла рэзалюцыю аб злоўжываньнях у сыстэме крымінальнага правасудзьдзя Беларусі. Рэзалюцыя, сярод іншага заклікае праваабаронцаў весьці ўлік ня толькі ахвяраў палітычна матываваных злоўжываньняў, але й вінаватых у такіх злоўжываньнях.