Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску зафіксавалі зьмяншэньне абстрэлаў на Данбасе на 67 працэнтаў


Сытуацыя на Ўсходзе Ўкраіны 6 верасьня
Сытуацыя на Ўсходзе Ўкраіны 6 верасьня

Сёньня ў Менску адбыўся чарговы раўнд перамоваў Трохбаковай кантактнай групы па ўрэгуляваньні сытуацыі на Данбасе. Напярэдадні ў СБУ заявілі пра гатоўнасьць абмеркаваць так званы «вялікі абмен» палоннымі ў сувязі з гэтым канфліктам.

Перамовы пра абмен па формуле «ўсіх на ўсіх» працягваюцца яшчэ зь мінулага году. Цяпер у палоне ў баевікоў, якіх падтрымлівае Расея, знаходзяцца 144 грамадзяніна Ўкраіны, сэпаратысты патрабуюць у абмен на іх вызваліць 600 чалавек.

Пасьля перамоваў і вэрыфікацыі сьпісаў пакуль гаворка ідзе пра абмен 87 украінскіх грамадзян, месца знаходжаньня якіх вядомае, на 309 тых, каго хочуць вызваліць сэпаратысты. Сёньня ўкраінская дэлегацыя на перамовах пацьвердзіла гатоўнасьць да такога абмену.

«Толькі б выцягнуць нашых», — так ацаніла гэты кампрамісны плян прадстаўніца Ўкраіны ў гуманітарнай падгрупе Ірына Герашчанка. Украіна, аднак, выступае супраць вызваленьня тых асобаў, якія значацца ў сьпісах на абмен, але ня маюць дачыненьня да вайны ў Данбасе, а засуджаныя за іншыя злачынствы.

Гэта, у сваю чаргу, стала для сэпаратыстаў падставай, каб абвінаваціць Украіну ў маніпуляцыях, і зноў затармазіла перамовы.

Дыскусіі на гэтую тэму працягваюцца. Толькі гэта паведаміла прэс-сакратар прадстаўніка Ўкраіны на перамовах Дарка Аліфер.

Школьнае замірэньне: страляюць, але на 67 адсоткаў менш

Бакі на перамовах па Данбасе падвялі сёньня першыя вынікі прыпыненьня агню ў сувязі з пачаткам новага навучальнага году і выявілі, што ў параўнаньні з папярэднім пэрыядам колькасьць парушэньняў рэжыму прыпыненьня агню зьменшылася на 67 адсоткаў.

Дзякуючы «хлебнаму» і «школьнаму» замірэньням у гэтым годзе ўдалося пазьбегнуць «гарачага лета», як у 2015 і 2016 гадах, сказаў пасярэднік на перамовах ад АБСЭ пасол Марцін Сайдзік:

«Наш прыярытэт у Трохбаковай кантактнай групе — гэта абарона цывільнага насельніцтва. І я вельмі рады, што за гэты час амаль цалкам удалося пазьбегнуць ахвяр сярод цывільнага насельніцтва».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG