Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Разьвітаньне зь Віктарам Івашкевічам. Паніхіда
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:31 0:00

Разьвітаньне зь Віктарам Івашкевічам. Паніхіда

Разьвітаньне зь Віктарам Івашкевічам

Разьвітаньне з Івашкевічам адбылося 5 кастрычніка ў рытуальнай залі на вуліцы Альшэўскага ў Менску.

12:41 5.10.2013
Уладзімер Колас: Я часта бачыў, як Віктар уздымае бел-чырвона-белы сьцяг пад Сядзібай БНФ, якая тады месьцілася па Варвашэні
12:38 5.10.2013
Станіслаў Шушкевіч: «Для мяне ён застанецца чалавекам, верным нашай беларускасьці, нашым дэмакратычным прынцыпам, вельмі добрым арганізатарам, найлепшым арганізатарам у кампаніі Саньнікава»
12:37 5.10.2013
Выступілі Жана Літвіна, Уладзімер Колас, Віктар Карняенка. Як сказала Літвіна, для яе Віктар — сябар па цэху. Рэдактар газэты «Рабочы». За журналісцкую дзейнасьць адседзеу 2 гады на хіміі.

12:35 5.10.2013
Лявон Баршчэўскі:

«І перад сьмерцю ён гаварыў не пра мінуўшчыну, а пра будучыню, што нам зрабіць, як аб’яднацца. Нам трэба выканаць яго запавет і думаць пра будучыню».
12:33 5.10.2013
Алесь Суша:

«Віктар — гэта чалавек-скала, за ім было ўтульна і надзейна»
12:31 5.10.2013
Паніхіду распачаў Валянцін Голубеў. Потым выступіў Вінцук Вячорка цяпер выступае Алесь Суша. Вельмі шмат народу. Заля вельмі маленькая.

Прысутнічаюць Шушкевіч, Рымашэўскі, Арэшка, Шчукін, Фралоў, Літвіна, Карняенка, Мазынскі, Янукевіч, усе лідэры партыяў і многія іншыя.
12:30 5.10.2013
Вінцук Вячорка ўзгадвае Віктара Івашкевіча:

«Віктар любіў жыцьцё і любіў людзей. Ягоны аптымізм і рамантызм — гэта не наіўнасьць, а перакананьне, што калі ў цябе сьветлая ідэя, за табой пойдуць людзі. Ён быў арганізатарам усіх акцыяў 90-х гадоў. Ён не любіў кулюары і змовы, ён ішоў да людзей. Найлепшая памяць яму — выканаць яго запавет — дарабіць тое, што не пасьпелі».
12:23 5.10.2013
«Віктар будзе адным зь першых герояў пантэону незалежнай Беларусі», — сказаў Валянцін Голубеў, які распачаў жалобны мітынг.
11:58 5.10.2013
Імша скончылася. Зараз пачнецца грамадзянскае разьвітаньне
11:52 5.10.2013
11:51 5.10.2013
Пасьля службы прысутныя сьпяваюць «Магутны Божа»

11:45 5.10.2013
Вельмі шмат людзей. Многія трымаюць сьвечкі. Рытуальная заля на Альшэўскага поўная. Сябры, знаёмыя, паплечнікі. Уніяцкія сьвятары правялі памінальную службу. А 12-ай пачнецца грамадзянская паніхіда.

11:41 5.10.2013
Разьвітаньне з Івашкевічам адбываецца 5 кастрычніка ў рытуальнай залі на вуліцы Альшэўскага ў Менску.

Паніхіда па нябожчыку распачалася аб 11-й гадзіне ў рытуальнай залі на Альшэўскага, 12. Ад 12.00 да 14.00 — разьвітаньне. У Віктара Івашкевіча засталіся жонка і дарослы сын.

Віктар Івашкевіч памёр 3 кастрычніка на 55-м годзе жыцьця ў 9-й лякарні Менска, дзе быў у аддзяленьні трансплянталёгіі ў рэанімацыі. Паводле сваякоў, Віктар чакаў перасадкі пячонкі, але не знайшлося донара.


Як мы будзем памятаць Віктара Івашкевіча?


Віктара Івашкевіча пахаваюць 5 кастрычніка

Пазьняк пра Івашкевіча: Беларускі адраджэнскі голас

Івашкевіч — чалавек вайны і змаганьня

Гісторыя аднаго цуду: Як Віктар Івашкевіч прыйшоў у палітыку

Віктар Івашкевіч на Радыё Свабода


Івашкевіч: «У нас баяцца начальства больш, чым сьмерці»

Вячорка: «Івашкевіч — чалавек зь першага шэрагу нацыянальных лідэраў»

XS
SM
MD
LG