Натальля, жонка Алеся Бяляцкага: "Гэта быў сьвядомы выбар. Яшчэ недзе за месяц да арышту Алеся мы ўжо рыхтаваліся і сьвядома йшлі на гэта, ведаючы чым гэта пагражае".
Сёньня ў Менску была прадстаўленая справаздача ААН аб чалавечым разьвіцьці 2011 году. У рэйтынгу чалавечага разьвіцьця Беларусь заняла 65-е месца, паміж Лібіяй і Расеяй. Гэта вышэй за ўсе іншыя краіны СНД. Незалежныя экспэрты называюць такія паказчыкі фармальнымі.
У аўторак, у Міжнародны дзень памяці ахвяраў нацызму і сталінізму, які быў уведзены АБСЭ ў 2009 годзе, зь Менску ў Катынь выправілася пілігрымка для ўшанаваньня памяці беларусаў, закатаваных у гэтых мясьцінах органамі НКВД.
Камэрцыйны дырэктар "Беларускага оптыка-мэханічнага аб'яднаньня" (БелОМА) Уладзімер Кіскін заявіў "Свабодзе", што ніякіх паставак у Іран, Паўночную Карэю і Сырыю ягоная кампанія не ажыцьцяўляла і не ажыцьцяўляе.
Беларускія праваабаронцы сочаць за ўсімі працэсамі за Плошчу. На судах прысутнічаюць назіральнікі, якія фіксуюць усё, што там адбываецца. Яны рыхтуюць ацэнку працэсаў і свае рэкамэндацыі.
У судзе над Андрэем Саньнікавым, Ільлём Васілевічам, Алегам Гнедчыкам, Фёдарам Мірзаянавым і Ўладзімерам Яроменкам адбыліся дэбаты бакоў, падсудныя выступілі з апошнім словам.
29 красавіка ў Партызанскім судзе Менску працягнецца працэс супраць Андрэя Саньнікава і яшчэ чатырох удзельнікаў Плошчы. Усе сьведкі міліцыянты заявілі, што ня бачылі на плошчы кавалкаў арматуры і каністраў з запальнай сумесьсю, якія пазьней нібыта знайшлі там сьледчыя.
Сёньня ў Смаленску завершацца жалобныя мерапрыемствы з нагоды першай гадавіны аварыі самалёта прэзыдэнта Польшчы Леха Качыньскага.