Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пытаньне пра ўдзел Беларусі ў Эўранэсьце замарозілі да вынікаў выбараў


У Ерэване 17 сакавіка прайшло пасяджэньне рабочай групы па Беларусі Эўрапарлямэнту ў рамках Парлямэнцкай асамблеі «Ўсходняга партнэртва» (Эўранэст).

У пасяджэньні бралі ўдзел прадстаўнікі сямі апазыцыйных структур: Сяргей Калякін («Справядлівы сьвет»), Ірына Вештард (БСДПГ), Аляксандар Мілінкевіч (рух «За Свабоду»), Уладзімер Някляеў (кампанія «Гавары праўду»), Анатоль Лябедзька (АГП), намесьнік старшыні Партыі БНФ Рыгор Кастусёў і сустаршыня аргкамітэту па стварэньні партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» Віталь Рымашэўскі, паведамляе сайт ucpb.org.

Як апавёў карэспандэнту Свабоды старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, пытаньне адносна ўдзелу ў Эўранэсьце Беларусі «застаецца замарожаным да вынікаў выбарчых камапній: у залежнасьці ад таго, як пройдуць выбары, такія будуць і пэрспэктывы».

Паводле Лябедзькі, 18 сакавіка беларускую дэлегацыю запрасілі на сэсiю Эўранэсту, дзе выступіць адзін са сьпікераў.

«Дамовiлicя, што нашу пазыцыю агучыць Аляксандар Мiлiнкевiч», — паведаміў Анатоль Лябедзька.

«Есьць галоўнае разуменьне што без сумленных выбараў беларускуую праблему ня вырашыць», — адзначыў Анатоль Лябедзька.

Паводле Віталя Рымашэўскага, «па выніках пасяджэньня было выпрацавана супольнае бачаньне, што паўнафарматны ўдзел беларускай „палаткі“ ў паседжаньнях Эўранэсту немагчымы, пакуль няма свабодных і сумленных выбараў».

Рымашэсўкі лічыць такую пазыцыю правільнай і прынцыповай.

Таксама вырашана, што беларуская апазыцыя ўпершыню за ўсю гісторыю Эўранэсту будзе мець слова на яго паседжаньнях.

«Лічу гэта добрай адзнакай новай старшыні Агнешкі Казлоўскай-Раевіч, якая займае досыць ідэалягічную пазыцыю. Яна гатова ісьці на кантакты з уладамі, але ў той жа час разумее важнасьць выкананьня правоў чалавека ў Беларусі. Упэўнены, што дзейнасьць працоўнай групы па Эўранэсце будзе працягвацца па шляху спрыяньня дэмакратызацыі ў Беларусі», — адзначыў сустаршыня БХД.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG