Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ад выбуху Tesla Cybertruck ля гатэля Трампа ў Лас-Вегасе загінуў чалавек, ФБР расьсьледуе сувязь з тэрарызмам


Пацярпелы ад выбуху Tesla Cybertruck. 1 студзеня 2025
Пацярпелы ад выбуху Tesla Cybertruck. 1 студзеня 2025

Адзін чалавек загінуў, сямёра атрымалі раненьні ў выніку выбуху электрапікапа Tesla Cybertruck у Лас-Вегасе, каля 64-павярховага гатэля Trump International Hotel 1 студзеня.

Паводле інфармацыі ABC News, паліцыя разглядае тое, што здарылася, як магчымы тэракт.

Паводле дадзеных паліцыянтаў, пасьля таго, як Cybertruck спыніўся ля шкляных дзвярэй гатэля, з машыны пайшоў дым, а затым адбыўся магутны выбух. Чалавек, які знаходзіўся ў аўтамабілі, загінуў.

ABC News удакладняе, што прычына выбуху пакуль ня высьветленая, але ўнутры аўтамабіля знайшлі піратэхніку. Сьледзтва высвятляе, ці мог загінулы кіроўца наўмысна справакаваць выбух.

Уладальнік Tesla Ілан Маск заявіў, што кампанія таксама пачала расследаваньне абставінаў здарэньня. Гатэль Trump International Hotel, разьмешчаны ў Нэвадзе, належыць абранаму прэзыдэнту ЗША Дональду Трампу.

Tesla Cybertruck гарыць пасьля выбуху каля гатэля Trump International Las Vegas, у Лас-Вегасе, штат Невада, ЗША, 1 студзеня 2025
Tesla Cybertruck гарыць пасьля выбуху каля гатэля Trump International Las Vegas, у Лас-Вегасе, штат Невада, ЗША, 1 студзеня 2025

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG