Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рымскі папа ўпершыню ў гісторыі сустрэнецца з маскоўскім патрыярхам


Папа Францішак спыніцца на Кубе на сваім шляху ў Мэксыку ў наступны чацьвер, 11 лютага, і правядзе там гістарычную сустрэчу з патрыярхам Кірылам, кіраўніком Рускай праваслаўнай царквы, перадае Reuters заяву Ватыкана.

Сустрэча папы Рымскага і патрыярха Маскоўскага стане першай у гісторыі. Яна будзе надзвычай важным крокам на шляху да пераадоленьня тысячагадовага расколу паміж заходняй і ўсходняй галінамі хрысьціянства, які трывае з 1054 году.

Руская праваслаўная царква пакуль не камэнтавала заяву Ватыкану. Раней гаварылася, што адной зь перашкодаў такой сустрэчы быў канфлікт вакол праваслаўных цэркваў у Заходняй Украіне.

Лукашэнка сем год таму прапаноўваў зладзіць сустрэчу папы і патрыярха ў Менску, Масква адмовіла.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG