Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Ані каталікі, ані праваслаўныя ня бачаць у Лукашэнку фігуру прымірэньня»


Натальля Васілевіч
Натальля Васілевіч

14 лістапада кіраўнік Беларусі сустрэўся ў Менску з каталіцкім герархам кардыналам Куртам Кохам. Чаму Аляксандар Лукашэнка шукае дапамогі ў каталіцкай царквы?

Цыганкоў: «Ад каталіцкай царквы і асабіста ад папы Бэнэдыкта XVI мы чакаем большага ў абароне нашых інтарэсаў, асабліва на Захадзе», — пра гэта Аляксандар Лукашэнка заявіў 14 лістапада ў Менску падчас сустрэчы са старшынёй Папскай рады па садзейнічаньні хрысьціянскаму адзінству Куртам Кохам і мітрапалітам менскім і слуцкім, патрыяршым экзархам усёй Беларусі Філарэтам. Чаму Лукашэнка шукае дапамогі ў каталіцкіх герархаў? Ці ёсьць тут нейкія падставы, ці сапраўды каталіцкая царква ставіцца да падзей у Беларусі ня так, як сьвецкія ўлады заходніх краін?

Васілевіч: Лукашэнка ня проста папрасіў дапамогі, ён сказаў, што выканаў сваю частку дамовы з каталіцкай царквой. Гэта значыць, што Лукашэнка лічыць, што калі ў 2008 годзе быў візыт іншага герарха ў Беларусь, а потым, у 2009-м, візыт Лукашэнкі ў Ватыкан, — была заключаная пэўная дамова аб супрацоўніцтве. І цяпер ён ня проста просіць, але і ставіць патрабаваньне, што сваю частку дамову і яны павінны выканаць.
Лукашэнка, які зараз шукае любую дапамогу, хоча выкарыстаць і каталіцкую царкву як вялікага суб’екта на палітычным полі

Для мяне гэта прагучала як пагроза. Бо тое ажыўленьне каталіцкага жыцьця ў Беларусі, што адбылося ў апошнія гады, і тая падтрымка з боку дзяржавы, якая ўсё ж была, можа раптоўна скончыцца. Таму Лукашэнка, які зараз шукае любую дапамогу, хоча выкарыстаць і каталіцкую царкву як вялікага суб’екта на палітычным полі.

Цыганкоў: Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч перадаў папу Бэнэдыкту XVI праз кардынала Курта Коха запрашэньне наведаць Беларусь. Што перашкаджае прыезду папы ў Беларусь? Часам раздаюцца галасы, што праваслаўная царква ня вельмі б хацела такога візыту, не хацела б бачыць папу рымскага на кананічнай праваслаўнай тэрыторыі, якой яны лічаць Беларусь? Ці ёсьць у такім меркаваньні рацыя?

Васілевіч: Гэта складанае пытаньне, бо тут перасякаецца вельмі шмат розных кантэкстаў. Запрашэньне папы рымскага — гэта ўжо такі часты і сымбалічны жэст, які паўтараецца, але да самога візыту не прыводзіць. У прэзыдэнта Беларусі ёсьць ідэя разыгрываць рэлігійную карту, ён ня проста хацеў запрасіць Папу, ён хацеў арганізаваць сустрэчу на тэрыторыі Беларусі папы рымскага і патрыярха маскоўскага.

Але гэтага не адбываецца перш за ўсё таму, што ані каталікі, ані праваслаўныя ня бачаць у Лукашэнку фігуру прымірэньня, яны яму такіх паўнамоцтваў не давалі. Паміж праваслаўнай і каталіцкай царквой існуюць свае праблемы, асаблівыя ўзаемаадносіны, але гэта ніяк не зьвязана зь Беларусьсю. Гэта зьвязана з тым балянсам, які склаўся паміж каталіцкай і праваслаўнай цэрквамі, паміж імі ёсьць пэўныя дамоўленасьці, якія ніхто не жадае парушаць.

Таму пакуль было б заўчасна казаць пра магчымасьць візыту папы ў Беларусь, бо гэта ў першую чаргу залежыць ад вырашэньня праблемаў і ўзаемаадносінаў паміж каталіцкай і праваслаўнай цэрквамі.
  • 16x9 Image

    Віталь Цыганкоў

    Віталь Цыганкоў скончыў факультэт журналістыкі БДУ. Адзін з двух заснавальнікаў першага недзяржаўнага агенцтва навінаў БелаПАН. Працаваў ў газэтах «Звязда», быў карэспандэнтам у Беларусі расейскай «Независимой газеты», Associated Рress, аглядальнікам у газэце «Свабода». На беларускай Свабодзе ад 1994 году. Карэспандэнт расейскай Свабоды ў Беларусі.
     

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG