Зло бязьлітаснае. Да яго трэба мець прышчэпку. Мы вырасьлі сярод катаў і ахвяр. Хай нашы бацькі жылі ў страху і ня ўсе нам апавядалі, а часьцей — нічога не апавядалі. Але само паветра нашага жыцьця было атручана гэтым. Зло ўвесь час падглядвала за намі. Я напісала пяць кніг, але мне здаецца, што ўсё гэта адна кніга — кніга пра гісторыю адной утопіі.
Сьвятлана Алексіевіч адной фразай тлумачыць свой творчы мэтад: «Флабэр гаварыў, што ён чалавек-пяро. Я – чалавек-вуха».
Я ня памятаю мужчын пасля вайны ў нашай вёсцы. У Другой усясьветнай вайне ў Беларусі на фронце і ў партызанах загінуў кожны чацьвёрты беларус. Наш дзіцячы сьвет пасля вайны — гэта быў сьвет жанчын. Больш за ўсё мне запомнілася, што жанчыны гаварылі не пра сьмерць, а пра каханьне — апавядалі, як разьвітваліся ў апошні дзень зь любімымі, як чакалі іх, як да гэтага часу чакаюць. Ужо гады прайшлі, а яны чакалі.
Шчыра кажучы, я меў невялікую надзею, што ў пачатку сваёй прамовы Алексіевіч сымбалічна прывітаецца ці скажа адно-два словы па-беларуску. Аднак не. Шкада.
¯ \ _ (ツ) _ / ¯
А швэды ледзь ведаюць, што такое Беларусь. Папраўка: ледзь ведалі да Алексіевіч. Вось што ведаюць цяпер.
Дарэчы, вось «Вялікія думкі» (у сэнсе, маштабныя) Сяргея Дубаўца пра Нобэля Алексіевіч. Ён тлумачыць, чаму гэта набытак, які не дэвальвуецца часам.
Стэфан Эрыксан закрычаў, калі даведаўся пра Нобэля Алексіевіч. Глядзіце, што кажа былы амбасадар Швэцыі.
Са Сьвятланай Алексіевіч ужо правялі прэсавую канфэрэнцыю ў Швэцыі. На ёй яна расказала, што не адразу вызвалілася ад камуністычных ілюзіяў, а таксама што наступную кнігу прысьвеціць каханьню. Вось сьціслы топ цытатаў адтуль.
У сацсетках у адказ на ігнараваньне дзяржавай першай Нобэлеўскай прэміі ў гісторыі Беларусі распачаўся флэш-моб #нобельразам. Некаторыя беларускія клюбы і бары абяцаюць паказаць лекцыю на сваіх экранах, глядзіце сьпіс тут. Экс-кандыдат у прэзыдэнты Тацяна Караткевіч тым часам прапануе чытаць урыўкі з кніг Алексіевіч уголас у публічных месцах.