Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьвятлана Алексіевіч
Сьвятлана Алексіевіч

Нобэлеўская лекцыя Алексіевіч. Глядзіце і чытайце ЎЖЫВУЮ

Беларуская пісьменьніца Сьвятлана Алексіевіч выступіла з Нобэлеўскай лекцыяй па літаратуры ў Швэдзкай Акадэміі.

Беларуская пісьменьніца Сьвятлана Алексіевіч выступіла з Нобэлеўскай лекцыяй па літаратуры ў Швэдзкай Акадэміі.

Лекцыя Сьвятланы Алексіевіч у сувязі з атрыманьнем ёю Нобэлеўскай прэміі па літаратуры трансьлявалася ў жывым эфіры на Nobelprize.org, а таксама праз Youtube. Карэспандэнт Радыё Свабода перадае са Стакгольма.

Відэа можна паглядзець тут, а паслухаць — тут.

Таварыства беларускай мовы лічыць, што, калі лекцыя будзе супраць «рускага міру», то яе абавязкова трэба паказаць па БТ.

Ніводзін дзяржаўны канал не пакажа ані лекцыю Алексіевіч, ані цырымонію ўручэньня прэміі. Замест Алексіевіч — Малахаў і Бафі. Тым часам «Белсат» ня толькі будзе перадаваць трансьляцыі, але і праводзіць «Нобэлеўскі тыдзень са Сьвятланай Алексіевіч».

Сьвятлана Алексіевіч абяцае, што нобэлеўская лекцыя будзе «грубая і жорсткая». Яна працытуе былога вязьня ГУЛАГу, распавядзе пра сьлед бальшавізму: лужыны крыві.

Да пачатку Нобэлеўскай лекцыі засталося паўгадзіны. Карэспандэнт Радыё Свабода Аляксандра Дынько перадае са Стакгольма, беларуская рэдакцыя Свабоды сочыць за лекцыяй зь Менску.

XS
SM
MD
LG