Акцыя на Майдане незалежнасьці была разагнаная ў ноч на суботу. Цяпер тысячы людзей мітынгуюць на Міхайлаўскай плошчы, патрабуючы адстаўкі прэзыдэнта Януковіча і ўраду Азарава. Асноўную мабілізацыю абвясьцілі на нядзелю, і да гэтага часу не разыходзяцца. Некаторыя дэпутаты выказалі гатоўнасьць начаваць на плошчы разам з прысутнымі.
У суботу да дзьвюх сотняў зьбітых мітынгоўцаў, якія ратаваліся ад «Беркуту» у Міхайлаўскім саборы, далучыліся дзясяткі тысяч чалавек. Яны сабраліся на плошчы перад храмам, скандуючы «Кіеў, уставай» і «Януковіча — на Йолку». Пратэстоўцы запоўнілі таксама суседнія вуліцы. Сярод іх — сем’і з маленькімі дзецьмі. Пратэстоўцы таксама скандавалі: «Рэвалюцыя» , «Страйк».
Міхайлаўскую плошчу таксама наведалі паслы краінаў Эўразьвязу, але заяваў не рабілі. А ўвечары да пратэсту далучыліся лідэры апазыцыйных фракцыяў.
Арсень Яцанюк, Віталь Клічко і Алег Цягныбок сабралі брыфінг, дзе паведамілі, што «такі прэзыдэнт і такі ўрад ва ўладзе быць не павінны».
Tweets about "#євромайдан"
«Мы ініцыюем адстаўку ўраду, прэзыдэнта, датэрміновыя прэзыдэнцкія і парлямэнцкія выбары, поўная перазагрузка ўлады. Улада паказала за ўсе гэтыя гады, што ні пра якую эўраінтэграцыю, ні пра якія рэформы не ідзе», — падкрэсьліў кіраўнік «Удар» Віталь Клічко. А Яцанюк казаў пра абвяшчэньне агульнанацыянальнай забастоўкі. Усіх людзей заклікалі прыйсьці ў нядзелю на веча ў Кіеве на 12:00.
Між тым, актывісты праўладнай «Партыі рэгіёнаў» адрэагавалі па-рознаму. Іна Багаслоўская, у прыватнасьці, заявіла аб выхадзе з партыі. Сяргей Цігіпка на сваёй старонцы ў «Фэйсбук» напісаў, што патрабуе пакараньня для тых, хто асабіста аддаваў загад. І адразу ж адказнасьць за начное пабоішча ўзяў на сябе начальнік кіеўскай міліцыі Валеры Карак, заявіўшы, што гэта была спантанная рэакцыя на хуліганскія дзеяньні на майдане Незалежнасці. Скалечаныя мітынгоўцы аднак запэўніваюць, што самі гвалту не чынілі.
Каля пяці чалавек пасьля разгону Эўрамайдану да гэтага часу не выходзяць на сувязь, іх нідзе ня могуць знайсьці знаёмыя і сваякі. Праваабаронцы зьбіраюць інфармацыю пра зьніклых, затрыманых і пацярпелых падчас гвалтоўнага разгону і гатовыя даць ім юрыдычную дапамогу. Яны заклікаюць скалечаных зьняць пабоі і пісаць заявы ў міліцыю.
Акрамя таго, ратуючыся з плошчы Незалежнасьці, шмат пратэстоўцаў страцілі асабістыя рэчы, грошы і дакумэнты. Для людзей зь іншых гарадоў гэта азначае тое, што яны ня могуць паехаць з Кіева, нават калі б хацелі.
У сацсетках таксама актыўна распаўсюджваюць паведамленьне пра сьмерць зьбітай «Беркутам» дзяўчыны. Мэдыкі такую інфармацыю абверглі.

Апазыцыя абвясьціла страйк, рэгіяналы асудзілі дзеяньні выканаўцаў

Праваабаронцы зьбіраюць дадзеныя пра зьніклых і скалечаных