Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ад Кіева да мяжы з ЭЭ ўкраінцы створаць жывы ланцуг


У пятніцу 29 лістапада з 12.00 да 14.00 будзе праходзіць жывы эўраінтэграцыйны ланцуг паміж Майданам ў Кіеве і мяжой з Эўразьвязам.

Пра гэта паведаміла адна з арганізатараў жывога ланцугу на Львоўшчыне Крысьціна Чорненькая.

Асноўныя цэнтры жывога ланцугу, па словах актывісткі, Кіеў-Жытомір-Роўна- Львоў-Перемышль, паведамляе Ўкраінская праўда.

Як адзначаецца на старонцы суполкі "Жывы Эўраланцуг Украіна-Эўропа" у Facebook, даўжыня маршруту Кіеў-мяжа ЭЗ ( Пэрэмышль ) - 625 км.

Для гэтага, па разьліках арганізатараў, спатрэбіцца прыблізна 520 тысяч чалавек.

Арганізатары таксама заклікаюць украінцаў, якія вучацца ці жывуць у Польшчы, людзей, якія маюць дзейныя візы, да ўдзелу ў эўраланцугу на адрэзку ад мяжы да Пэрэмышля.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG