Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На вайсковым аэрадроме Бельбек у Севастопалі — буйны пажар і выбухі


На расейскім вайсковым аэрадроме Бельбек у Севастопалі ўспыхнуў буйны пажар. Пра гэта паведамляюць мясцовыя СМІ, тэлеграм-каналы і расейскія ўлады гораду.

«Гарыць аэрапорт Бельбека», — паведаміў тэлеграм-канал «ПП/Севастопаль». На апублікаваных ім відэа бачна клубы чорнага, густога дыму і наступствы новых выбухаў.

Прарасейскі блогер Аляксандр Таліпаў таксама апублікаваў відэа інцыдэнту. На ім бачна, што ў ахутаным дымам аэрапорце працягваюцца выбухі.

Відэа публікуюць і іншыя ўкраінскія і крымскія блогеры:

Расейскі кіраўнік Севастопаля Міхаіл Разважаеў назваў тое, што адбылося, «пазаштатнай сытуацыяй на аэрадроме Бельбек».

«Паводле інфармацыі ратавальнікаў пры пасадцы самалёт выкаціўся за межы ўзьлётна-пасадачнай паласы і загарэўся. Цяпер на месцы працуюць пажарныя разьлікі», — напісаў Разважаеў у сваім Telegram-канале.

Пазьней ён прызнаў, што ў аэрапорце «адбыўся частковы падрыў боекамплекту».

«Пілёт пасьпеў эвакуавацца. Пажар апэратыўна патушаны, аэрадром не пацярпеў», — сьцьвярджае Разважаеў.

Журналіст Bellingcat Арык Толер публікуе відэа меркаванай катастрофы самалёта:

  • 9 жніўня стала вядома аб сэрыі выбухаў на вайсковым аэрадроме ў пасёлку Новафёдараўка ў Сакскім раёне анэксаванага Расеяй Крыму. 16 жніўня ў тым самым Крыме адбыліся выбухі на складах боепрыпасаў у Джанкойскім раёне.
  • Міністэрства абароны Расеі называла тое, што здарылася ў Новафёдараўцы, «дэтанацыяй некалькіх авіяцыйных боепрыпасаў», а ў Джанкойскім раёне — «дывэрсіяй». Аб датычнасьці Кіева да нападаў не паведамлялася.
  • Тым ня менш, 7 верасьня галоўнакамандуючы Ўзброенымі сіламі Ўкраіны Валеры Залужны прызнаў ракетныя ўдары ўкраінскіх вайскоўцаў па расейскіх вайсковых аб’ектах у Крыме ў жніўні 2022 году. Выданьне The New York Times са спасылкай на высокапастаўленага ўкраінскага чыноўніка паведаміла, што да выбухаў каля Джанкою ў Крыме было «датычнае элітнае ўкраінскае вайсковае падразьдзяленьне». Чыноўнік гаварыў на ўмовах ананімнасьці.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG