Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Мотаршоў» у Беларусі зноў ня будзе. Апошняе было ў 2013 годзе


«Мотаршоў» у 2008 годзе
«Мотаршоў» у 2008 годзе

Міжнародная аўтамабільная выстава «Мотаршоў» зноў не адбудзецца і сёлета, перадае «Менск-навіны».

Дырэктар кампаніі «Рэмарк» (раней ладзіла «Мотаршоў») Дзьмітры Ярота заявіў, што цяпер вядуцца перамовы пра іншы фармат выставы навінак аўтапраму, у траўні, чакае ён, пройдзе паказ аўто ў нейкім фармаце.

«Мотаршоў» упершыню праводзілася ў 2002 годзе, было фактычна адзінай маштабнай аўтавыставай Беларусі. Але апошні раз яно праходзіла ў 2013-м. Тады на «Менск-арэне» выстаўлялі дзьве сотні аўто 24 брэндаў (ад Lada і Škoda да Jaguar і Maserati, а таксама кітайска-беларускай Geely), ладзілі тэст-драйвы і конкурсы для наведнікаў.

З таго часу ў Беларусі пачалі вырабляць і прадаваць беларуска-кітайскія легкавыя аўтамабілі Geely, заплянавалі вытворчасьць электрамабіляў і нават электратрактароў. Падобна, за апошні час продажы аўто ў Беларусі пачалі расьці: паводле зьвестак Беларускай аўтамабільнай асацыяцыі, калі ў 2016 годзе прадалі амаль столькі ж новых легкавых аўто, колькі ў 2015-м (26511 аўто супраць 26190), то за першыя 9 месяцаў 2017 году продажы вырасьлі на 20% да аналягічнага пэрыяду 2016-га.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG