Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У сьнежні зь Менску ў Бэрлін можна будзе даехаць цягніком на 4 гадзіны хутчэй


Са сьнежня празь Беларусь пойдзе хуткасны цягнік Swift, перадае tut.by.

У першы рэйс хуткасны цягнік «Масква — Бэрлін» № 13/14 гішпанскай кампаніі Patentes Talgo S. L. адправіцца з Масквы 17 сьнежня. Прыпынкі ў Беларусі — Ворша, Менск і Берасьце. Асаблівасьць гэтага цягніка ў тым, што вагоны Swift абсталяваныя сыстэмай аўтаматычнай зьмены шырыні колавых параў, што дазволіць скараціць час пераходу на каляіну эўрапейскага стандарту.

Цягнік будзе адпраўляцца зь Менскага цэнтральнага вакзалу ў суботу і нядзелю а 21:09. Праз 12 гадзін 10 хвілін — а 7:19 мясцовага часу — Swift прыбудзе на станцыю Berlin Ostbahnhof (Бэрлін-Усходні). Цана квіткоў — ад 200 беларускіх рублёў, што параўнальна з авіяпералётам.

У цягніку 2 сядзячыя вагоны, 9 — купэ, 5 — 1-й клясы зь VIP-купэ (у некаторых ёсьць душ і прыбіральня), а таксама з купэ для людзей з абмежаванымі магчымасьцямі.

Ёсьць буфэт і вагон-рэстаран.

Зь Менску ў Бэрлін таксама можна выправіцца цягніком у чацьвяргі (16 гадзін у дарозе), або самалётам штодня, апроч панядзелка й суботы (1:45 палёту).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG