Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Падаражэў праезд у цягніках рэгіянальных і міжрэгіянальных ліній бізнэс-клясы


Новыя цэны пачынаюць дзейнічаць ад 12 кастрычніка.

Пра гэта паведамляе сайт Беларускай чыгункі са спасылкай на пастанову Міністэрства антыманапольнага рэгуляваньня і гандлю № 29 ад 27 верасьня 2016 году.

Дакумэнт устанаўлівае павышальны каэфіцыент 1,25 да дзейных тарыфаў на праезд у цягніках рэгіянальных і міжрэгіянальных ліній бізнэс-клясы, у якіх забясьпечваецца павышаны ўзровень камфорту для пасажыраў (індывідуальныя крэслы з рэгуляваным нахілам сьпінкі сядзеньня, Wi-Fi, продаж прадуктаў харчаваньня).

«Гэты тарыф закране павелічэньне з 12 кастрычніка цаны праезду ў цягніках міжрэгіянальных ліній бізнэс-клясы № 707/708 і № 710/709», — гаворыцца ў паведамленьні прэс-цэнтру БЧ.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG