Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіеў разьвітваецца зь Міхаілам Жызьнеўскім
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:33 0:00
Наўпроставы лінк

ВІДЭА

«Герой!» – тысячы ўкраінцаў разьвітваюцца зь беларусам на Майдане (УЖЫВУЮ)

абноўлена

У Кіеве доўжыцца замірэньне, у рэгіёнах пратэстоўцы бяруць пад кантроль абласныя адміністрацыі.

ЖЫВАЯ ТРАНСЬЛЯЦЫЯ


17:14 26.1.2014

16:25 26.1.2014

Руслана паклала іконку і сьцяг на труну беларуса: «Ён — герой!»


Сьпявачка Руслана напісала ў сваім фэйсбуку:

«Была ў Міхайлаўскім саборы на паніхідзе, правяла ў апошні шлях хлопца, якога забілі на Грушэўскага... Міхаіл Жызьнеўскі быў паранены 22 студзеня на 60-ы дзень пратэста. Я паклала іконку і сьцяг на труну. Людзей мора... Усе скандуюць „Герой!“, бо так яно і ёсьць!!! Выснова адна — за што ён загінуў? Сухая рэшта — асабіста я не магу зьмірыцца з тым фактам, што ў краіне застанецца прэзыдэнта Януковіч, альбо чалавек, падобны да яго...»
16:13 26.1.2014

Людзі на Майдане крычаць «Дзякуй, Беларусь!», — Някляеў


Уладзімер Някляеў прыехаў у Кіеў, каб разьвітацца з загінулым беларусам Міхаілам Жызьнеўскім.

«Людзі ішлі і крычалі „Дзякуй, Беларусь!“. У мяне горла сьціснулася.... Гэта такая высокая і трагічная дзея... Людзі ідуць і плачуць.. І разам з тым велізарная вера і рашучасьць у вачах. Гэта 50-100 тысяч чалавек. Яны крычаць „Герой!“... Я проста прыехаў зь ім разьвітацца, сказаць яму „дзякуй“ — і больш нічога...»

Уладзімер Някляеў распавядае, што людзі, якія ўдзельнічаюць у памінальнай хадзе, увесь час акружаюць прысутных лідараў апазыцыі Арсэня Яцэнюка і Алега Цягнібока і просяць іх «не адступаць ад патрабаваньняў Майдана».

Паніхіда па забітым на Грушэўскага Міхаіле Жызьнеўскім адбылася ў Міхайлаўскім саборы ў Кіеве. Пасьля труну зь целам Міхаіла пранесьлі да Майдана, пагрузілі ў машыну і вязуць да першай барыкады на рагу Хрэшчаціка і Грушэўскага. Труну прынясуць на тое месца на вуліцы Грушэўскага, дзе Міхаіл быў забіты.

Міхаіл Жызьнеўскі быў забіты ў Кіеве 22 студзеня стрэлам ў сэрца.
15:43 26.1.2014
Труну з целам Міхаіла Жызьнеўскага зараз вязуць да першай барыкады. на рог Хрэшчаціка і Багдана Хмельніцкага. Пасьля цела панясуць праз Майдан да вуліцы Грушэўскага, дзе ён загінуў.
15:39 26.1.2014
Адбылася паніхіда па забітым у Кіеве беларусу Міхаілу Жызьнеўскім. Зараз адбываецца памятная хада ў ягоны гонар. Людзі скандуюць "Герой!".
15:33 26.1.2014

Падчас малітвы «Анёл Божы» у нядзелю 26 студзеня Папа Рымскі Францыск згадаў пра Украіну


«Агартаю малітвамі Ўкраіну, улучна і тых, хто старціў сваё жыцьцё гэтымі днямі і іхныя сем’і. Жадаю, каб разьвіваўся канструктыўны дыялёг між інстытуцыямі і грамадзянскай супольнасьцю, каб, выключаючы любое выкарыстаньне гвалтоўных дзеяньняў, у сэрцы кожнага чалавека пераважў дух міра і пошукаў супольнага дабра».
15:30 26.1.2014

У Чаркасах «Беркут» затрымаў дзясяткі непаўнагадовых мітынгоўцаў


У ноч на 26 студзеня ў цэнтры Чаркасаў былі затрыманыя дзясяткі людзей, сярод іх шмат непаўнагадовых. Затрымлівалі ўдзельнікаў атрадаў самаабароны мітынгоўцаў, таксама і тых, хто ў той час апынуўся ў цэнтры гораду.
14:23 26.1.2014

Лідары ўкраінскай апазыцыі прыбылі на паніхіду па Міхаілу Жызьнеўскім


Паніхіда і разьвітаньне з загінулым на Эўрамайдане беларусам адбываюцца цяпер у Міхайлаўскім саборы ў Кіеве. Паніхіда пачынаецца а 13 гадзіне.

У сабор ужо прыйшло шмат людзей, у тым ліку і трое лідараў украінскай апазыцыі — Віталь Клічко, Арсень Яцэнюк і Алег Цягнібок.

А 14 пачнецца памінальная хада. Пасьля гэтага цела беларуса адправяць на радзіму ў Гомель.

Усе мерапрыемствы па ўшанаваньні памяці Міхаіла Жызьнеўскага і дастаўцы цела ў Беларусь адбываюцца за грошы, сабраныя грамадзкасьцю з Украіны, Беларусі і іншых краінаў.

Міхаіл Жызьнеўскі быў забіты ў Кіеве 22 студзеня куляй у сэрца.

14:03 26.1.2014
У Кіраваградзе затрыманыя лідэры мясцовых суполак партый «Свабода» і «Ўдар».

Міліцыя ў Кіраваградзе тлумачыць гэта расьсьледаваньнем раней заведзеных крымінальных спраў пра хуліганскія дзеяньні 13 студзеня.
13:57 26.1.2014

Падчас захопу Ўкраінскага дому пацярпелі 7 супрацоўнікаў міліцыі


Пра гэта паведамілі ў МУС Украіны.

У захопленым будынку мітынгоўцы хочуць зрабіць пункт абагрэву, мэдыцынскі пункт, прэсавы цэнтар.

Цяпер у будынку знаходзіцца каля 500 чалавек, яны прыбіраюць і рамантуюць разьбітыя ноччу вокны.
13:25 26.1.2014
Прэсавы сакратар МУС Ўкраіны Сяргей Бурлакоў заявіў, што міліцыя не мае дачыненьня да патронаў да аўтамата і карабіна, знойдзеных на даху Ўкраінскага дома.
13:21 26.1.2014

Суд у Чаркасах арыштаваў больш за 40 удзельнікаў штурму


Затрыманым удзельнікам штурму абласной адміністрацыі ў Чаркасах суд абраў меры стрыманьня.

Большасьць зь іх зьмешчаныя пад варту на 2 месяцы, чатыры трапілі пад хатні арышт.
Усяго мера стрыманьня абраная ў адносінах больш чым 40 затрыманых.
12:55 26.1.2014
Па стане на 10.30 раніцы па кіеўскім часе паміж прадстаўнікамі праваахоўных органаў і мітынгоўцамі на вуліцы Грушэўскага ў цэнтры Кіева, дзе нядаўна былі сілавыя супрацьстаяньні, захоўваецца замірэньне.
12:34 26.1.2014

Жанчыны просяць спэцназ пераходзіць на бок народу


Да байцоў спэцназу на вуліцы Грушэўскага ў Кіеве, як і ў мінулую пятніцу, сёньня зноў падышла калёна жанчын, маці арыштаваных і маці салдат, і просяць не страляць, пераходзіць на бок народу.
12:29 26.1.2014
На 67 дзень масавых пратэстаў у Кіеве сёньня зноў зьбіраецца Народнае веча.
12:21 26.1.2014
Прынятыя Вярхоўнай Радай з парушэньнем рэглямэнту законы, якія абмяжоўваюць правы ўкраінскага грамадзтва, прапаноўвае скасаваць ня толькі апазыцыя, але і дэпутаты ад кіроўнай Партыі рэгіёнаў.
11:53 26.1.2014

Дэманстранты захапілі прэзыдэнцкі штандар Януковіча

10:48 26.1.2014

У Кіеве моцны мароз


Раніцай тэмпэратура паветра ў Кіеве складае мінус 18 градусаў, ясна. У абед крыху пацяплее – да мінус 14.
10:47 26.1.2014

На барыкадах ня вераць Януковічу


Мітынгоўцы заклікаюць кіяўлян далучацца да іх на барыкады, бо ня вераць у доўгатрывалы мір з Януковічам, паведамляе пяты канал.

"Мужчыны вы патрэбныя тут, хзворыя могуць пасядзець ля тэлевізара. А здаровыя мужыкі патрэбны тут",— сказаў у эфіры адзін з мітынгоўцаў.
09:58 26.1.2014

У Адэсе ўлады баяцца захопу абласной адміністрацыі

Як паведамляе УНІАН, у эфіры канала абласнога тэлеканала пастаянна транслюецца «бягучы радок» з заклікам прыйсьці на абарону адміністратыўнага будынка абласной дзяржаўнай адміністрацыі.

«Паводле апэратыўных зьвестак, у нядзелю, 26 студзеня, у 9.00 чакаецца спроба захопу іншагароднімі баевікамі адміністратыўнага будынка абласной дзяржаўнай адміністрацыі. Жадаючыя выказаць сваю грамадзянскую пазыцыю, падтрымаць законную ўладу ў горадзе, вобласьці і краіне, могуць прыйсьці на бестэрміновы мітынг».

У прэс-службе «Эўрамайдан-Адэса» заявілі, што штурмаваць адміністрацыйныя будынкі ў горадзе не маюць намеру:

«Мы асьцерагаемся правакацыі. Улады патрэбныя прэцэдэнты для ўвядзеньня больш жорсткіх захадаў».

Загрузіць яшчэ

XS
SM
MD
LG