Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ва Ўкраіне пачалі арыштоўваць актывістаў апазыцыйных партый


У Кіраваградзе затрыманыя лідэры мясцовых суполак партый «Свабода» і «Ўдар». Пра гэта паведамляе Espreso.TV

Міліцыя ў Кіраваградзе тлумачыць гэта расьсьледаваньнем раней заведзеных крымінальных спраў пра хуліганскія дзеяньні 13 студзеня.

Лідэр «Свабоды» Алег Цягнібок запатрабаваў ад уладаў неадкладна вызваліць затрыманага кіраўніка Кіраваградзкай суполкі партыі Аляксандра Рамашчанку.

Затрыманы таксама кіраўнік суполкі «Свабоды» ў Палтаве, нібыта за спробу замовіць забойства, паведамляе МУС Украіны.

"Рэпрэсіі працягваюцца нягледзячы на перамовы«,— заявілі ў партыі «Ўдар» з гэтай нагоды.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG