Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіеў разьвітваецца зь Міхаілам Жызьнеўскім
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:33 0:00
Наўпроставы лінк

ВІДЭА

«Герой!» – тысячы ўкраінцаў разьвітваюцца зь беларусам на Майдане (УЖЫВУЮ)

абноўлена

У Кіеве доўжыцца замірэньне, у рэгіёнах пратэстоўцы бяруць пад кантроль абласныя адміністрацыі.

ЖЫВАЯ ТРАНСЬЛЯЦЫЯ


04:38 27.1.2014
04:35 27.1.2014
Здымачную групу «Белсату» журналіста Юрася Высоцкага і апэратара Сяргея Марчыка «Беркут» зьбіў у Чаркасах. У журналістаў забралі тэхніку і дакумэнты. Юрась Высоцкі знаходзіцца ў пастарунку міліцыі, Сяргей Марчык з траўмаю ў шпіталі.
00:51 27.1.2014

Пратэстоўцы ў Кіеве занялі будынак Міністэрства юстыцыі

Актывісты «Супольнай справы» занялі Міністэрства юстыцыі, якое знаходзіцца ў Кіеве на вуліцы Гарадзецкага, 13. Пра гэта на сваёй старонцы ў Facebook паведаміў лідэр «Супольнай справы» Олэксандр Данілюк.

«Занятае Міністэрства юстыцыі на Гарадзецкага 13. Неабходна падмацаваньне для будаўніцтва барыкады. Усе, хто маюць такую магчымасьць, падцягвайцеся», — адзначыў ён. Каля будынка на Гарадзецкага, 13 актывісты зьбіраюцца ўзьвесьці барыкады.
Чытаць далей
00:47 27.1.2014

Паслы Эўразьвязу пераканаліся, што ў пратэстоўцаў няма зброі

Сёньня паслы краінаў Эўразьвязу, ЗША і Канады наведалі майдан Незалежнасьці ў Кіеве і праінспэктавалі Дом прафсаюзаў. Пра гэта паведамляе прэс-служба партыі «Бацькаўшчына».

Камэнданты прадэманстравалі замежным амбасадарам, што на плошчы і ў памяшканні няма зброі.
Чытаць далей
23:35 26.1.2014

Армія ня пойдзе супраць мітынгоўцаў — міністар абароны

Узброеныя сілы Ўкраіны ня ўмешваюцца ў канфліктную сытуацыю ў краіне. Пра гэта ў інтэрвію ІТАР-ТАСС заявіў міністар абароны краіны Павел Лебедзеў.

Па словах міністра абароны, «армія будзе строга кіравацца Канстытуцыяй і законам Украіны, якія выразна прапісваюць яе ролю, функцыі і задачы, у тым ліку і па прыцягненьні Ўзброеных сіл».

Прапановы некаторых палітыкаў ўмяшацца арміі ў рашэньне канфлікту Лебедзеў назваў правакацыяй.

У інтэрвію Радыё Свабода былы міністр абароны Анатоль Грыцэнка заявіў, што грамадзяне з афіцыйна зарэгістраванай зброяй маюць права на самаабарону ў небясьпечных умовах.

«Усе, хто мае легальную зброю, я лічу, перш за ўсё нардэпы, афіцэры і генэралы запасу, вэтэраны сілавых структураў, спэцназу, Аўганістану, міратворчых, іншых канфліктных місіяў павінны быць у выпадку небясьпекі ў першым шэрагу і прымяняць зброю па тых бандытах, якія зьнішчаюць людзей», — сказаў Грыцэнка
21:27 26.1.2014
Кіеў разьвітваецца зь Міхаілам Жызьнеўскім
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:33 0:00
Наўпроставы лінк
20:27 26.1.2014

Жызьнеўскага пахаваюць у аўторак пад Гомелем



Пахаваньне Міхаіла Жызнеўскага адбудзецца ў аўторак 28-га студзеня ў пасёлку «Сьцяг Працы» пад Гомелем. Больш дакладны час пахаваньня будзе паведамлены пазьней. Гэта будзе прыкладна 12.00-13.00.

Месца пахаваньня вызначана самастойнай воляй бацькоў. Інфармацыя пра тое, што на бацькоў аказваўся ціск з боку спэцслужбаў, не адпавядае рэчаіснасьці.

Сёньня на разьвітаньні з забітым на кіеўскіх барыкадах беларусам Міхаілам Жызьнеўскім былі ягоныя сястра і пляменьнік. Бацькі прыехаць не змаглі. Сяброўка Міхаіла Жызьнеўскага зь Белай Цэрквы Саша Панчанка распавяла Свабодзе, што сёньня ў Кіеве на разьвітаньні былі сястра Міхаіла Натальля і пляменьнік Павал.

З блізкіх сяброў была Саша Панчанка з мужам:

«Было занадта многа людзей і занадта многа журналістаў», — кажа Саша Панчанка.

Сяброўка Жызьнеўскага Саша Панчанка сказала Свабодзе, што ня хоча каб на пахаваньні Міхаіла ў Беларусі былі журналісты:

«Не, не і яшчэ раз не. Я еду туды, каб пахаваць яго як чалавека».
20:04 26.1.2014

Сябры Жызьнеўскага ня хочуць казаць, калі і дзе яго пахаваюць

Сёньня на разьвітаньні з забітым на кіеўскіх барыкадах беларусам Міхаілам Жызьнеўскім былі ягоныя сястра і пляменьнік. Бацькі прыехаць не змаглі.
Сябры Жызьнеўскага ня хочуць казаць, калі і дзе яго пахаваюць Сёньня на разьвітаньні з забітым на кіеўскіх барыкадах беларусам Міхаілам Жызьнеўскім былі ягоныя сястра і пляменьнік. Бацькі прыехаць не змаглі.

Загрузіць яшчэ

XS
SM
MD
LG