Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МУС Украіны назваў знойдзеныя патроны правакацыяй


Прэсавы сакратар МУС Ўкраіны Сяргей Бурлакоў заявіў, што міліцыя не мае дачыненьня да патронаў да аўтамата і карабіна, знойдзеных на даху Ўкраінскага дома.

У эфіры 5-га канала Сяргей Бурлакоў назваў знаходжаньне патронаў правакацыяй супраць МУС:

«Адкуль яны ўзяліся, спытайце тых, хто іх там знайшоў. МУС выкарыстоўвае толькі дазволеныя спэцсродкі, і не мае на ўзбраеньні агнястрэльнай зброі».

На даху Ўкраінскага дому ў Кіеве, захопленага мінулай ноччу мітынгоўцамі, вэтэраны-аўганцы знайшлі шмат пратаптаных у сьнезе сьцежак і загубленыя ў сьнезе баявыя патроны да аўтамата і карабіна. Яны перакананыя, што там знаходзіліся снайпэры.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG