Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіеў. Замірэньне на барыкадах


У Кіеве на вуліцы Грушэўскага працягваецца замірэньне.

Па стане на 10.30 раніцы па кіеўскім часе паміж прадстаўнікамі праваахоўных органаў і мітынгоўцамі на вуліцы Грушэўскага ў цэнтры Кіева, дзе нядаўна былі сілавыя супрацьстаяньні, захоўваецца замірэньне.

Як перадае карэспандэнт УНІАН, ніякіх актыўных дзеяньняў з боку сілавікоў і з боку мітынгоўцаў не назіраецца.

Каля барыкад знаходзіцца каля 1 тысячы чалавек. Людзі ўвесь час падыходзяць, перамяшчаюцца невялікімі групамі.

У першым шэрагу барыкад, каля згарэлых аўтобусаў, каля сотні мітынгоўцаў. Яны грэюцца ля вогнішчаў, якія засталіся ад падпаленых шын. Часам мітынгоўцы падкідваюць шыны, падтрымліваючы агонь.

У другім шэрагу барыкад знаходзіцца некалькі сотняў чалавек. Многія з іх забраліся на барыкады і глядзяць у бок сілавікоў, час ад часу выкрыкваючы лёзунгі Майдана.

Таксама актывісты грэюцца каля бочак з агнём.

За калёнамі стадыёна «Дынама» пратэстоўцы ўмацоўваюць барыкады. Яны зьбіваюць сьнег, зьбіраюць яго ў мяшкі, паліваюць вадой і ўмацоўваюць барыкады паміж стадыёнам і Марыінскім паркам.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG