Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Латвія не разглядала энэргетычнае эмбарга Беларусі, хоць занепакоеная бясьпекай БелАЭС


Эдгарс Рынкевічс (Edgars Rinkēvičs)
Эдгарс Рынкевічс (Edgars Rinkēvičs)

Міністар замежных спраў Латвіі Эдгарс Рынкевічс сказаў агенцтву BNS, што пастаянна ўздымае пытаньні бясьпекі БелАЭС на сустрэчах з прадстаўнікамі МАГАТЭ і Беларусі. Але дадаў, што пытаньне бясьпекі БелАЭС — «пытаньне ўнутранай палітыкі Літвы», у якое Латвія ня стане ўмешвацца, паведамляе Delfi.

«Мы падтрымліваем пазыцыю Літвы і заклапочанасьць экалягічнымі стандартамі і стандартамі бясьпекі, — кажа Рынкевічс. — Я абмяркоўваў гэта зь беларускім міністрам замежных спраў, падымаў гэтае пытаньне на сустрэчы з гендырэктарам МАГАТЭ. Аднак мы прытрымліваемся пазыцыі, згодна зь якой мы як мага больш павінны абмяркоўваць гэта зь беларусамі. Мы не заходзім так далёка, каб разглядаць нейкія законы, але мы лічым, што стандарты бясьпекі і экалёгіі павінны быць на найвышэйшым узроўні».

Раней міністар замежных спраў Літвы казаў, што беларускаму кіраўніцтву ня варта спадзявацца на продаж электраэнэргіі зь небясьпечнай атамнай станцыі. Прэзыдэнтка Эстоніі казала, што Эўразьвяз не павінен прымаць электрычнасьць з Астравецкай АЭС. Пазыцыя Польшчы невядомая.

Літва занепакоеная тым, што Беларусь працягне небясьпечную будоўлю АЭС за 50 км ад Вільні, не выконваючы міжнародных патрабаваньняў бясьпекі. Паўночная суседка прызначыла спэцыяльнага амбасадара ў пытаньнях Беларускай АЭС «дзеля каардынацыі дзеяньняў у міжнародным маштабе ў пытаньнях праекту БелАЭС». Трэці раўнд перамоваў Беларусі зь Літвой пра бясьпеку БелАЭС заплянаваны на першы квартал 2017 году.

Тым часам у Беларусі распачала працу SEED-місія МАГАТЭ, якая ацэніць бясьпеку пляцоўкі для БелАЭС. Беларускія экспэрты ў 1993 годзе прызналі Астравецкую пляцоўку небясьпечнай з прычыны сэйсьмічнай актыўнасьці.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG