Прэзыдэнт Нямеччыны Франк-Вальтэр Штайнмаер абвясьціў аб роспуску Бундэстагу і прызначыў датэрміновыя выбары на 23 лютага 2025 году.
Аб гэтым паведамляецца на яго афіцыйным сайце. Выданьне DW нагадала, што аб сваім намеры распусьціць парлямэнт Франк-Вальтэр Штайнмаер заявіў яшчэ 20 сьнежня.
«У такія складаныя часы, як цяпер, для забесьпячэньня стабільнасьці патрэбен дзеяздольны ўрад і надзейная большасьць у парлямэнце», — пракамэнтаваў сваё рашэньне Франк-Вальтэр Штайнмаер.
16 сьнежня дэпутаты Бундэстагу прагаласавалі за роспуск ураду Нямеччыны.
Пытаньне даверу канцлеру Нямеччыны падымалі ўжо пяць разоў у гісторыі. У 1972 годзе Вілі Брант выкарыстоўваў гэты інструмэнт для прызначэньня новых выбараў, пасьля якіх яго партыя дасягнула рэкордных вынікаў. У 2005 годзе Герхард Шродэр аналягічна ініцыяваў выбары, якія прывялі да зьмены ўлады на карысьць Ангелы Мэркель.
Форум