Хадайніцтва было адказам на адмову прэм’ер-міністра прызначыць трох судзьдзяў Канстытуцыйнага суду, якіх бракавала для зацьвярджэньня іншага імпічмэнту — прэзыдэнту Юн Сок Ёлю.
За імпічмэнт Хан Док Су прагаласавалі ўсе 192 парлямэнтары, якія прысутнічалі на пасяджэньні, пішуць усясьветныя інфармацыйныя агенцтвы.
Палітычны крызіс у Паўднёвай Карэі пачаўся пасьля таго, як прэзыдэнт Юн Сок Ёль 3 сьнежня аб’явіў аб увядзеньні ў краіне ваеннага становішча для абароны канстытуцыйнага ладу краіны ад апазыцыі.
Парлямэнт з другой спробы прагаласаваў за імпічмэнт прэзыдэнту, аднак для завяршэньня гэтага працэсу неабходнае рашэньне Канстытуцыйнага суду.
Пасьля імпічмэнту, вынесенага выканаўцу абавязкаў прэзыдэнта, дэпутаты будуць дамагацца выпраўленьня сытуацыі з Канстытуцыйным судом і далейшага працэсу імпічмэнту дзейнаму прэзыдэнту.
Форум