Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чыжоўскі рынак у Менску зноў прадаюць. Цана падскочыла амаль да 2 мільёнаў даляраў


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Конкурс па продажы менскага Чыжоўскага рынку заплянаваны на 28 сьнежня, перадае агенцтва «Менск-навіны». Гэта будзе ўжо чацьвёртая з 2014 году спроба прадаць пляцоўку.

Для пакупніка выстаўляецца ўмова: на базе наяўнага комплексу трэба стварыць унівэрсальны рынак і захаваць профіль прадпрыемства цягам ня менш як 5 год (але можна дадаваць новыя віды дзейнасьці). Цягам двух год пакупніку трэба будзе зацьвердзіць праект рэканструкцыі рынку (бязь зьмены габарытаў, парамэтраў і колькасьці гандлёвых месцаў), пасьля цягам 6 месяцаў прыступіць да рэканструкцыі, але ў час рэканструкцыі забясьпечыць часовыя навесы для функцыянаваньня рынку. Таксама на пакупніку — сплата крэдыторскай запазычанасьці, якую мае рынак.

За гэта патэнцыйны пакупнік мусіць сплаціць ня меней за 3 931 000 рублёў (звыш 1,986 млн даляраў) — такая стартавая цана.

Першы раз, у сьнежні 2014 году, рынак прадавалі за 15,8 млрд недэнамінаваных рублёў (цяпер гэта 1,58 млн «новымі», тады было каля 1,339 млн даляраў), але пакупнікоў не знайшлося. У сакавіку 2015 году рынак паспрабавалі прадаць за тую ж цану ў рублях (але ў далярах стала таней — 1,049 млн), потым зноў за тую ж цану ў рублях у студзені 2016-га (у далярах гэта было ўжо 0,762 млн).

Наогул жа, пра пляны наконт рэканструкцыі Чыжоўскага рынку гаворка ішла прынамсі з 2010 году. Рынак, які існаваў з 1980-га, на момант першага аўкцыёну меў 450 гандлёвых месцаў, у ліку якіх 100 сэзонных, быў даччыным прадпрыемствам «Менскага Камароўскага рынку».

Чым абумоўлены рост стартавай цаны з 1,58 да 3,931 млн рублёў (або ў далярах з 0,762 млн да 1,986 млн), не ўдакладняецца. Але сьцьвярджаецца, што цана «вызначаная па рынкавым кошце».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG