Лінкі ўнівэрсальнага доступу

40% угодаў у сфэры менскай нерухомасьці прыпадае на IT-сэктар


©Shutterstock
©Shutterstock

Каля 40% угодаў у сфэры офіснай нерухомасьці Менску за апошні год прыпала на ІТ-сэктар, піша ej.by са спасылкай на кансалтынгавую кампанію Colliers International Belarus.

Па гэтым паказьніку Менск апярэдзіў Нью-Ёрк (23%), Маскву (11%) і Варшаву (11%). Падобная сытуацыя назіраецца ў Кіеве, дзе 41% угодаў па арэндзе офісаў адбыліся з удзелам ІТ-кампаній.

Паводле ўмоваў камфорту існуе літарная клясыфікацыя офісных памяшканьняў, дзе A — найвышэйшы, а D — найніжэйшы клас. Клясыфікацыя ўдакладняецца лічбавымі індэксамі ад 1 да 3. Наданьне класу адбываецца з улікам разьмяшчэньня, тыпу будынку і году яго будаўніцтва, пляніроўкі памяшканьняў, камунікацый, інфраструктуры і інш.

IT-кампаніі займаюць каля 33% у сэктары офіснай нерухомасьці клясу B1, дзе цэны на офісы ў першай палове 2017 году вагаліся ад 5 да 15 эўра за квадратны мэтар. З арандатараў офісаў клясу B2 (5–10 эўра за квадратны мэтар) 22% прыпадае на айцішнікаў.

Паводле кіраўнічага дырэктара Colliers International Belarus Андрэя Паўлышкі, на сёньня незадаволены попыт ІТ-кампаній складае 40 тысяч квадратных мэтраў, да 2020 году ён павялічыцца ў два разы. Інакш кажучы, калі сёньня ў Менску пабудаваць бізнэс-цэнтар з арыентацыяй на ІТ-сэктар, ён будзе запатрабаваны.

Пры гэтым у Менску хапае офісных памяшканьняў, якія ня могуць знайсьці арандатараў. У асноўным гэта аб’екты, якія будаваліся долевым спосабам і маюць сто і больш уладальнікаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG