Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна прыдумала, як замест «АТО» называць баявыя дзеяньні на Данбасе


Нашыўка аднаго з падразьдзяленьняў украінскіх артылерыстаў, ілюстрацыйнае фота
Нашыўка аднаго з падразьдзяленьняў украінскіх артылерыстаў, ілюстрацыйнае фота

Ва Ўкраіне мяркуецца прыняць закон пра рэінтэграцыю тэрыторыяў, занятых самаабвешчанымі «ДНР» і «ЛНР», назад у склад Украіны. І ў цяперашнім праекце закону прапануецца замяніць азначэньне тых баявых дзеяньняў з «антытэрарыстычная апэрацыя» (АТО) на «апэрацыя для абароны Ўкраіны», распавёў у эфіры ўкраінскай Свабоды міністар пытаньняў часова акупаваных тэрыторыяў Юры Грымчак.

Таксама законапраект не зьмяшчае слова «вайна»: мяркуецца, што выкарыстаньне такога слова «толькі дапаможа Расеі».

«Мы можам назваць гэта вайной — тады фактычна мы абвясьцім вайну Расеі, — тлумачыць Грымчак. — Сёньня Расея кажа, што „нас там няма“. Але калі мы абвяшчаем вайну, мы пачынаем „атрымліваць“ усё, што можа прапанаваць расейскі ВПК: танкі, артылерыю, самалёты, ракеты і многае іншае. Гэта нам трэба?»

Да канца верасьня, пасьля сэсіі Генэральнай асамблеі ААН, законапраект мяркуюць прапанаваць на разгляд дэпутатам: пасьля гэтай сэсіі чакаюць, што стане зразумела, як Украіна будзе прымаць міратворцаў ААН на лініі разьмежаваньня на Данбасе, у астатнім жа законапраект, як сьцьвярджаецца, гатовы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG