Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін пагаджаецца на міратворцаў ААН «на лініі разьмежаваньня» на Данбасе


Ілюстрацыйнае фота: міратворцы ААН у Лібане
Ілюстрацыйнае фота: міратворцы ААН у Лібане

Міратворцы Арганізацыі Аб’яднаных Нацый на Данбасе могуць быць карыснымі для вырашэньня збройнага канфлікту, але яны павінны прысутнічаць толькі на лініі разьмежаваньня бакоў.

Пра гэта, як паведамляюць расейскія СМІ, заявіў па выніках саміту BRICS (Бразылія, Расея, Індыя, Кітай, Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка) у Кітаі прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін.

«Наяўнасьць міратворцаў, нават можна сказаць не міратворцаў, а тых людзей, якія гарантуюць бясьпеку місіі АБСЭ, лічу цалкам дарэчнай і ня бачу тут нічога дрэннага. Наадварот, лічу, што гэта пайшло б на карысьць вырашэньня праблемы на паўднёвым усходзе Ўкраіны», — сказаў Пуцін.

Ён дадаў, што гэтыя сілы павінны знаходзіцца выключна на лініі разьмежаваньня бакоў і «ні на якіх іншых тэрыторыях».

Уладзімір Пуцін таксама паведаміў, што даручыў расейскаму МЗС ўнесьці праект рэзалюцыі па міратворцах у Данбасе на разгляд Рады бясьпекі ААН.

У час знаходжаньня ў канцы жніўня ва Ўкраіне міністра абароны ЗША Джэймса Матыса прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка паведаміў, што абмеркаваў зь ім магчымае разгортваньне міратворчай місіі ААН з мандатам Рады бясьпекі ААН у асобных раёнах Данецкай і Луганскай абласьцей. Расейскі бок у асобе прэс-сакратара МЗС Марыі Захаравай назваў ініцыятыву Ўкраіны адносна ўвядзеньня міратворцаў ААН у зону канфлікту на Данбасе спробай перашкодзіць працэсу рэалізацыі менскіх дамоваў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG