Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мэр Вашынгтона абвясьціла 25 сакавіка Днём Волі ў сталіцы ЗША


Мэр Вашынгтона Мюрыэль Баўзэр абвясьціла 25 сакавіка Днём Волі ў Вашынгтоне. Пра гэта са спасылкай на мэра сталіцы ЗША паведаміў старэйшы дарадца лідэркі дэмакратычных сілаў Беларусі Сьвятланы Ціханоўскай Франак Вячорка.

Як адзначыў Франак Вячорка для Радыё Свабода, «гэта сымбалічнае абвяшчэньне 25 сакавіка Днём Волі ў Вашынгтоне, і яно адбываецца чацьвёрты год запар».

Паводле Вячоркі ініцыятыва належыць кіраўніку вашынгтонскага аддзелу беларускай арганізацыі «БАЗА» Вячаславу Бортніку і беларускай дыяспары ў Вашынгтоне, якія падтрымліваюць добрыя адносны з уладамі гораду:

— Гэта напамін пра Беларусь і беларусаў, якія змагаюцца за свабоду. Будуць у іншых гарадах ЗША падобныя абвяшчэньні, узьняцьці бел-чырвона-белага сьцягу ў шэрагу амэрыканскіх гарадоў, а таксама над мэрыямі. Гэтая традыцыя пачалася дзесяцігодзьдзі назад яшчэ ў часы халоднай вайны, калі беларусаў падтрымлівалі як паняволены народ. Зараз зноў як паняволенаму народу нам патрэбная гэтая падтрымка і салідарнасьць амэрыканскага грамадзтва. І беларускія суполкі ў розных гарадах Амэрыкі гэта традыцыйна робяць 25 сакавіка. У Вашынгтоне я хачу адзначыць Славу Бортніка і беларусаў, таму што яны гэта прабіваюць, яны пра гэта дамаўляюцца. Гэта стала добрай традыцыяй, а цяпер стала актуальна на фоне пагрозаў незалежнасьці Беларусі.

25 сакавіка дэмакратычна настроеная частка насельніцтва Беларусі святкуе Дзень Волі — гадавіну абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР) у 1918 годзе.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG