Падзея дня
24 сакавіка 1996-га прайшло масавае адзначэньне Дня Волі ў Менску. У шэсьці ўдзельнічалі каля 30 тысяч чалавек. Супраць удзельнікаў сьвята быў кінуты спэцназ, было арыштавана болей за 30 чалавек. На праспэкце Скарыны міліцыя і амон учынілі пабоішча. Дзень Волі— 96 распачаў масавыя акцыі супраць інтэграцыі Беларусі і Расеі, якія ўвайшлі ў гісторыю як «Менская Вясна — 96».
Дзень у гісторыі
1623 — кароль і вялікі князь Жыгімонт Ваза надаў месту Рослаў магдэбурскае права і герб „у блакітным полі выява збройнага Сьвятога Жыгімонта, у руках якога скіпэтар і яблык“.
1644 — у Вільні, нарадзіўшы мёртвае дзіця, памерла праз заражэньне Цэцылія Рэната Габсбург, каралева польская і вялікая княгіня літоўская, жонка Ўладзіслава Вазы.
1794 — у Рэчы Паспалітай пачалося збройнае вызваленчае паўстаньне пад кіраўніцтвам Тадэвуша Касьцюшкі. Паўстаньне ставіла на мэце скасаваць першы і другі падзелы Рэчы Паспалітай, якія адбыліся ў 1772 і 1793 гадах.
1882 — Робэрт Кох абвясьціў пра адкрыцьцё бактэрыі сухотаў.
1918 — а 8-й вечара пачалося гістарычнае паседжаньне Рады БНР.
1919 — у Гомлі пачалося антысавецкае паўстаньне пад кіраўніцтвам Уладзімера Стракапытава.
1984 — першы пробны рэйс першай лініі Менскага мэтро.
1999 — Пачатак бомбавых удараў NATO па Югаславіі.
2005 — у Кіргізстане пасьля народных хваляваньняў («тульпанавая рэвалюцыя») быў зрынуты прэзыдэнт Аскар Акаеў.
2006 — у Менску пасьля 4 дзён існаваньня ўлады разагналі намётавае мястэчка, створанае падчас акцыяў пратэсту супраць фальсыфікацыі прэзыдэнцкіх выбараў.
2011 — у Менску асудзілі двух лідэраў «Маладога фронту» Зьмітра Дашкевіча і Эдуарда Лобава на 2 і 4 гады калёніі. Гэта была сэрыя судовых працэсаў за Плошчу-2010, хоць гэтых дваіх актывістаў прэвэнтыўна затрымалі яшчэ 18 сьнежня 2010, нібыта за ўчыненую на вуліцы бойку.
2015 — 10 гадоў таму КГБ арыштаваў краязнаўцу Алеся Юркойця. Ён правядзе за кратамі 6 гадоў. Выйшаў на свабоду 24 сакавіка 2021.
У гэты дзень нарадзіл іся
1896 — Вера Маслоўская, пачынальніца беларускага школьніцтва на Падляшшы, паэтка.
1908 — Аляксей Глебаў, скульптар, народны мастак Беларусі.
1949 — Нік Лоў, брытанскі сьпявак.
1956 — Стыў Балмэр, прэзыдэнт карпарацыі Microsoft у 2000–2014 гадах.
У памяці
1905 — памёр Жуль Вэрн, францускі пісьменьнік-фантаст.
1980 — 45 гадоў таму памёр Пятрусь Броўка, беларускі літаратар і перакладчык, заснавальнік Беларускай энцыкляпэдыі.
1984 — Iван Валадзько, архітэктар.
2001 — Антон Бархаткоў, мастак.
2020 — Павал Сьцяцко, мовазнаўца . 5 гадоў таму