Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чарнобыльскі шлях – 2013. Жывы рэпартаж

абноўлена

У Менску закончылася жалобныя шэсьце і мітынг з нагоды гадавіны аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Радыё Свабода вяло жывую трансьляцыю.


20:43 26.4.2013
Івонка Сурвіла: Астравецкая АЭС – чорная хмара, якая завісьне назаўсёды.
20:43 26.4.2013
Вытупае Віталь Рымашэўскі. Ён кажа, што затрымалі некалькі арганізатараў Чарнобыльскага шляху, у прыватнасьці, Тацяну Новікаву. Але рэзалюцыю яна здолела перадаць.
20:38 26.4.2013
Рыгор Кастусёў адкрывае мітынг. Абвяшчае хвіліну маўчаньня па ахвярах Чарнобылю.
20:37 26.4.2013
Затрыманьне.
Затрыманьне
Затрыманьне


20:34 26.4.2013
Як паведамляе праваабарончы сайт «Вясна», каля дома па адрасе Багдановіча, 78 моцна зьбілі Ігара Трухановіча. Ён ня можа падняцца з тратуару. Увесь у крыві. Яго збівалі некалькі чалавек. Затым акрываўленае цела кінулі ў аўтамабіль з нумарам ІК 9430. Разам зь ім забралі невядомую жанчыну.
20:33 26.4.2013
ВЯСНА: 20-30. Каля "Макдональса" на Багдановіча затрымалі некалькі анархістаў. Яны ў мікрааўтобусе..
20:33 26.4.2013
Магчыма, затрыманы яшчэ некалькі чалавек, іх тэлефоны недаступныя
20:25 26.4.2013
Не прапускаюць на пляцоўку мэгафон.
20:24 26.4.2013
Максіма Вінярскага спачатку спрабавалі не прапусьціць зь ягоным плякатам «У Беларусі дзьве бяды», на якім выявы Чарнобыльскай АЭС і Аляксандра Лукашэнкі ў хакейнай форме. Але ўрэшце прапусьцілі.
20:19 26.4.2013
Месца правядзеньня мітынгу ў парку Дружбы народаў агароджана. Праз 4 пункты з рамкамі і мэталашукальнікамі прапускаюць людзей. Рыгор Кастусёў паведаміў, што на пляцоўку не далі пранесьці гукаўзмацняльную апаратуру.
20:15 26.4.2013
20:11 26.4.2013
20:08 26.4.2013
У Віцебску, Воршы, Полацку й Наваполацку прадстаўнікі дэмакратычных сілаў і ліквідатары наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС пусьцілі па вадзе жалобныя вянкі.

20:05 26.4.2013
Калёна заходзіць на плошчу Бангалор. На Чарнобыльскі шлях прыбыў з Астраўца лідэр АГП Анатоль Лябедзька, які далучыўся да ўдзельнікаў акцыі.

Загрузіць яшчэ

XS
SM
MD
LG