У Канадзе сузаснавальніцай дабрачыннага чарнобыльскага фонду была Івонка Сурвіла, якая сёньня ўзначальвае Раду БНР.
Сурвіла: «Для мяне асабіста 26 красавіка — адзін з найбольш сумных дзён у маім жыцьці. Беларусы ў замежжы перажылі чарнобыльскую бяду як асабістую і нацыянальную трагедыю, шмат зрабілі тады, каб памагчы нашаму народу — грашыма, лекамі, выздараўленьнем дзяцей.
Астравецкая АЭС — гэта новая чорная хмара, якая завісьне назаўсёды над нашым краем, новая пагроза выжываньню беларускага народу. Рада БНР на сваёй сэсіі яшчэ ў 2010 годзе выказала свой пратэст супраць пабудовы Астравецкай АЭС. Дарагія суродзічы, ня будзьце абыякавымі, не дазвольце, каб было зьдзейсьненае гэтае новае злачынства на беларускай зямлі!».
У Заяве Рады БНР, пра якую прыгадала Івонка Сурвіла, адзначалася, што «Гэта ўжо ня першая спроба пабудаваць АЭС на беларускай зямлі. У 1988 годзе Масква, са згоды тагачаснага камуністычнага кіраўніцтва, плянавала разьмясьціць атамную станцыю пад Віцебскам. Аднак тады актывісты толькі што ўтворанага БНФ арганізавалі акцыі пратэсту, дзесяткі тысяч віцяблян падпісаліся супраць будаўніцтва, і разьмяшчэньне АЭС удалося прадухіліць.
Мэтазгоднасьць разьвіцьця атамнай энэргетыкі дзесяцігодзьдзямі зьяўляецца прадметам дыскусіяў на Захадзе. Да гэтага часу ў сьвеце ня вырашаная праблема ўтылізацыі ядзерных адкідаў, спрэчным застаецца ўплыў АЭС на навакольнае асяродзьдзе, аварыі на атамных станцыях здараюцца кожны год. Няма ніякіх гарантыяў, што аднойчы такая аварыя ня набудзе маштабу чарнобыльскай. Цяперашняе кіраўніцтва Рэспублікі Беларусь, безумоўна, павінна было ўзяць пад увагу гэтыя і іншыя нэгатыўныя аспэкты будаўніцтва АЭС, аднак яно прыняла рашэньне без шырокага грамадзкага абмеркаваньня і, як высьветлілася, без парадаў з неангажаванымі МАГАТЭ адмыслоўцамі.
Рада БНР пратэстуе супраць плянаў будаўніцтва АЭС на тэрыторыі Беларусі і выказвае падтрымку грамадзянскай супольнасьці, якая імкнецца супрацьстаяць гэтаму праекту» — гаварылася ў заяве, прынятай Радай БНР у красавіку 2010 году на сэсіі ў Лёндане.