17:33
26.4.2013
26 красавіка 1986 году здарыўся выбух на 4-м энэргаблёку атамнай электрастанцыі ў Чарнобылі, на сумежнай зь Беларусьсю ўкраінскай тэрыторыі. Аварыя на ЧАЭС стала самай буйной тэхнагеннай катастрофай у гісторыі чалавецтва.
У паветра, ваду і глебу трапіла ад 50 да 250 мільёнаў кюры, што адпавядае выбуху сама меней 100 атамных бомбаў.
70% радыеактыўных адкідаў прыпала на тэрыторыю Беларусі. Забруджана болей за 23% тэрыторыі краіны.
Тэрыторыя ў 155 000 квадратных кілямэтраў дагэтуль застаецца забруджаная небясьпечнымі ізатопамі цэзію і стронцыю, якія маюць вельмі доўгі пэрыяд паўраспаду і будуць небясьпечнымі для людзей яшчэ на працягу стагодзьдзяў.

17:34
26.4.2013
Жывыя рэпартажы з акцыяў розных гадоў
«Чарнобыльскі шлях» — вулічная акцыя, якую беларуская апазыцыя праводзіць штогод з 1988 году ў Менску ў фармаце шэсьця, якое завяршаецца мітынгам.
2012
2011
2010
2009
2008
2007
«Чарнобыльскі шлях» — вулічная акцыя, якую беларуская апазыцыя праводзіць штогод з 1988 году ў Менску ў фармаце шэсьця, якое завяршаецца мітынгам.
2012
2011
2010
2009
2008
2007
17:34
26.4.2013
Плян акцыі:
18:30 — збор удзельнікаў ля кінатэатру «Кастрычнік».
19:00 — пачатак шэсьця ад «Кастрычніка» па вуліцы Сурганава.
20:00 — мітынг у парку Дружбы народаў.
Прыкладна 21:00 — завяршэньне мітынгу. Ахвотныя змогуць ускласьці кветкі да Чарнобыльскай капліцы на вуліцы Карастаянавай.
18:15
26.4.2013
Увага! @svaboda будзе весьці прамы рэпартаж з ЧШ 2012. Прапануем усім выкарыстоўваць хэштэг #26krasavika @euroradio @tutbylive @charter_97
— Радыё Свабода (@svaboda) 26.4.2013
18:16
26.4.2013
18:21
26.4.2013
У дварах на вуліцы Кузьмы Чорнага затрымалі эколягаў: кіраўніка грамадзкага аб’яднаньня «Экадом» Ірыну Сухій, старшыню антыядзернай кампаніі Тацяну Новікаву і кіраўніка «Зялёнай сеткі» Вольгу Каскевіч. Затрыманыя знаходзяцца ў РУУС Першамайскага раёна сталіцы.
18:28
26.4.2013
18:37
26.4.2013
На пляцоўцы каля кінатэатру «Кастрычнік» сабралася прыкладна 200 чалавек. Заўважаны лідэр партыі БНФ Аляксаей Янукевіч, Рыгор Кастусёў.
18:37
26.4.2013
18:41
26.4.2013
Актывіст антыядзернага руху з Астраўца Мікалай Уласевіч ехаў на Чарнобыльскі шлях у Менск. Яго затрымалі ў Маладзечне, паведаміў Васіль Сіліверст. Ён знаходзіцца ў кабінэце намесьніка начальніка Маладзечанскага РУУС. Хутка пройдзе 3 гадзіны, як яго затрымалі — дакладны час затрыманьня — 16:15.
18:43
26.4.2013
Сабралася некалькі соцень чалавек. На месцы збору няма турнікетаў. Людзі трымаюць сьцягі, плякаты.
18:43
26.4.2013
Кожны год #ЧШ радуе нас аднымі і тымі ж здымкамі... Вось вам самы вялікі сцяг #belarus http://t.co/iufxcSpqhB
— MFront.net (@MaladyFront) 26.4.2013
18:45
26.4.2013
RT @Belsat_TV: 18.36 Удзельнікаў ужо каля 500, узнялі сцягі «Гавары праўду», БХД, БНФ і «Еўрапейскай Беларусі». http://t.co/FI6gabHw2P #ЧШ
— Радыё Свабода (@svaboda) 26.4.2013
18:47
26.4.2013
18:47
26.4.2013
18:51
26.4.2013
Заўважаныя Генадзь Бураўкін, Аляксей Марачкін, Віталь Рымашэўскі, Алесь Шатэрнік. На плякатах — «Мы супраць будаўніцтва АЭС», «Гарачае лета 1987 — дзеля каго?». Народ скандуе «Жыве Беларусь!». Прадстаўнікі БНФ прынесьлі Чарнобыльскі звон.
18:51
26.4.2013
Маці кепскага ня скажа))) #ЧШ #belarus http://t.co/W3YtjI3Uif
— MFront.net (@MaladyFront) 26.4.2013
18:54
26.4.2013