19:42
26.4.2013
Калёна праходзіць каля мэдычнага цэнтру «Нардын». Ісьці вельмі нязручна, ходнікі вузкія, асфальт зь вялізнымі ямінамі.
19:39
26.4.2013
Удзел у Чарнобыльскім шляху бярэ моладзь, людзі сярэдняга і сталага веку, некаторыя зь дзецьмі. Пра стаўленьне да праблемы Чарнобыля і пра ўдзел у акцыі зь імі гутарыць Галіна Абакунчык.
19:21
26.4.2013
19:17
26.4.2013
Люди скандируют "Жыве Беларусь!", "Даеш чыстае паветра!", появилось много бело-красно-белых флагов, передает спецкор БДГ #twiby #чш
— БДГ (@news_bdg) 26.4.2013
19:16
26.4.2013
Анархісты выкрыкваюць лёзунгі: «Свабоду Дашкевічу!», «Свабоду Аўтуховічу!», «Свабоду палітвязьням».
19:09
26.4.2013
19:09
26.4.2013
19:03
26.4.2013
Заўважылі снайпера на даху Акадэміі Навук #ЧШ #belarus
— MFront.net (@MaladyFront) 26.4.2013
19:00
26.4.2013
На чале калёны — Чарнобыльскі звон і ікона. Кастусёў абвесьціў, што калёна пачынае рух
19:00
26.4.2013
У калёне зьявіліся анархісты з плякатамі «На АЭС ушёл бюджет, на зарплаты денег нет». На Чарнобыльскі шлях прыехаў айцец Вікенцій, сьвятар Беларускай аўтакефальнай царквы зь вёскі Данілевічы Веткаўскага раёна.
18:58
26.4.2013
350 бяз прадстаўнікоў СМІ і міліцыі - наш канчатковы прысуд падліку прыйшоўшых на акцыю #ЧШ #belarus
— MFront.net (@MaladyFront) 26.4.2013
18:54
26.4.2013
18:51
26.4.2013
Маці кепскага ня скажа))) #ЧШ #belarus http://t.co/W3YtjI3Uif
— MFront.net (@MaladyFront) 26.4.2013
18:51
26.4.2013
Заўважаныя Генадзь Бураўкін, Аляксей Марачкін, Віталь Рымашэўскі, Алесь Шатэрнік. На плякатах — «Мы супраць будаўніцтва АЭС», «Гарачае лета 1987 — дзеля каго?». Народ скандуе «Жыве Беларусь!». Прадстаўнікі БНФ прынесьлі Чарнобыльскі звон.
18:47
26.4.2013