Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чарнобыльскія вянкі — па Дняпры і Дзьвіне


«Ахвярам Чарнобылю ад Аршанскай кааліцыі дэмакратычных сілаў»
«Ахвярам Чарнобылю ад Аршанскай кааліцыі дэмакратычных сілаў»
Гэта ўжо традыцыйная акцыя, якая адбываецца штогод. І, па сутнасьці, адзіная — бо мясцовыя ўлады забараняюць жалобныя мітынгі і пікеты.

У Віцебску гэтым разам былі забароненыя ўсе тры акцыі, на якія падаваліся заяўкі. Адзін з ініцыятараў, старшыня абласной суполкі партыі БНФ Леанід Аўтухоў, увечары наведаўся ў Парк культуры і адпачынку чыгуначнікаў, дзе яму забаранілі праводзіць мітынг да 27-х угодкаў чарнобыльскай трагедыі:

«Ужо на падыходзе да парку было поўна супрацоўнікаў міліцыі. Хоць нічога падазронага там не адбывалася — увогуле было амаль бязьлюдна. Калі я сеў у машыну ды паехаў у цэнтар Віцебску, мяне суправаджала машына ДАІ.

Некалькі актывістаў сабраліся а 18-й вечара каля крыжа на Ўсьпенскай горцы, а потым усе спусьціліся ўніз — бліжэй да таго месца, дзе Віцьба ўпадае ў Дзьвіну. Калі пачалі пускаць вянок, аднекуль набеглі работнікі камунальных службаў ды пачалі крычаць: „Чаму забруджваеце рэчку розным сьмецьцем?“. А людзі ў цывільным здымалі гэта на відэа. Але наш вянок гэтым разам хутка-хутка паплыў па вадзе, хоць у мінулыя гады яго даводзілася нават штурхаць. А так — як Бог яго падхапіў ды панёс…»

Аршанскія дэмакратычныя актывісты штогод запускаюць вянок памяці па Дняпры. Вянок з надпісам на чорнай стужцы «Ахвярам Чарнобылю ад Аршанскай кааліцыі дэмакратычных сілаў» пасьля хвіліны маўчаньня спусьцілі на ваду з моста каля гарадзкога парку.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG