Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўрапарлямэнт заклікаў узмацніць жорсткасьць санкцыяў ЭЗ у дачыненьні да Беларусі


Пасяджэньне Эўрапарлямэнту, ілюстрацыйнае фота
Пасяджэньне Эўрапарлямэнту, ілюстрацыйнае фота

У прынятай 28 лістапада рэзалюцыі Эўрапарлямэнту па Ўкраіне эўрадэпутаты заклікалі дзяржавы-чальцы ЭЗ «пашырыць і ўзмацніць» санкцыі супраць рэжыму ў Беларусі за падтрымку Расеі ў яе вайне супраць Украіны.

«Шэраг трэціх краінаў, у прыватнасьці Іран, Паўночная Карэя і Беларусь, паставілі Расеі значны аб’ём зброі і боепрыпасаў, а Беларусь дазволіла Расеі выкарыстоўваць сваю тэрыторыю для нападу на Ўкраіну», — гаворыцца ў прэамбуле прынятай 28 лістапада рэзалюцыі Эўрапарлямэнту «Ўзмацненьне непахіснай падтрымкі Эўразьвязам Украіны супраць агрэсіўнай вайны Расеі і росту вайсковага супрацоўніцтва паміж Паўночнай Карэяй і Расеяй», піша «Позірк».

Асудзіўшы згаданыя краіны за вайсковую падтрымку Расеі, эўрадэпутаты заклікалі дзяржавы — чальцы Эўразьвязу «пашыраць і ўзмацняць жорсткасьць рэжыму санкцыяў супраць Паўночнай Карэі, Беларусі і Ірану».

Эўрапарлямэнт таксама падкрэсьліў, што трэба прыняць «усёабдымную стратэгію ЭЗ для перадухіленьня больш шырокіх наступстваў аўтарытарных саюзаў, асабліва паміж Расеяй, Паўночнай Карэяй, Беларусьсю, Іранам, Кітаем і іншымі дзяржавамі, якія падрываюць заснаваны на правілах міжнародны парадак», і заклікаў «да актыўных намаганьняў ЭЗ і яго дзяржаваў-чальцоў па прасоўваньні глябальнага рэжыму ядзернага нераспаўсюджваньня».

  • Пасьля пачатку поўнамаштабнага ўварваньня Расеі ва Ўкраіну, у тым ліку зь беларускай тэрыторыі, Эўразьвяз ужо ўвёў некалькі пакетаў санкцыяў супраць рэжыму Лукашэнкі за дапамогу Расеі.
  • Беларускі расьсьледніцкі цэнтар 26 лістапада абнародаваў вынікі расьсьледаваньня, згодна зь якімі Беларусь у абыход заходніх санкцыяў пастаўляе ў Расею мікрасхемы заходняй вытворчасьці, якія Масква выкарыстоўвае для патрэбаў абароннай прамысловасьці.
  • У канцы кастрычніка Эўрапарлямэнт прыняў адмысловую заяву «ў сувязі з абвяшчэньнем так званых прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі», у якой пацьвердзіў «нязьменную падтрымку сувэрэнітэту і незалежнасьці Беларусі», «поўную падтрымку дэмакратычнага права беларускага народу абіраць сваіх прадстаўнікоў на свабодных і справядлівых выбарах».
  • 3 траўня сёлета на Мальце падпісалі пагадненьне аб супрацоўніцтве паміж Эўрапарлямэнтам і беларускімі дэмакратычнымі сіламі.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG