Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Двое беларусаў спрабавалі ўвезьці ў Польшчу ў колах фураў больш за 4 тысячы пачкаў цыгарэт


www.bialystok.scelna.gov.pl
www.bialystok.scelna.gov.pl

Двое беларускіх кіроўцаў спрабавалі перавезьці ў Польшчу 4300 пачкаў цыгарэт у колах сваіх фураў. Сума кантрабанды ацэньваецца ў амаль 15 тысяч даляраў.

Спачатку супрацоўнікі памежнай службы ў Баброўніках накіравалі фуру 39-гадовага беларуса на прасьвечваньне, а потым дакладна яе праверылі. Памежнікі зьвярнулі ўвагу на слаба закручаныя колы на пярэдняй і задняй восі аўтамабілю. Выявілася, што ўнутры кола беларус схаваў амаль 2200 пачкаў нелегальных цыгарэтаў.

Чарговы кантрабандыст, які выкарыстаў пакрышку фуры для кантрабанды, быў затрыманы на памежным пераходзе ў Кузьніцы. Выявіць кантрабанду мытнікам дапамагла лябрадорка Кіра, якая беспамылкова выявіла месца схованкі цыгарэтаў. У двух колах фуры, якой кіраваў 28-гадовы грамадзянін Беларусі, мытнікі знайшлі больш 2100 пачкаў цыгарэт.

Абодва мужчыны прызналіся ў кантрабандзе і аплацілі штраф у памеры сумы сканфіскаваных цыгарэт.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG